Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія мытнікі разьвярнулі лішак «гуманітаркі» для дзяцей


Берасьцейскія мытнікі не дазволілі Аляксандру Віганду — кіраўніку нямецкай ініцыятывы «Ост-Вэстфаміліенхільфэ» — увезьці ў Беларусь падарункі дзецям з прытулкаў.

Супрацоўнікі мытні патлумачылі, што вага падарункаў ажно ў шэсьць разоў перавышае дазволеную.

Спадар Віганд мусіў вярнуцца і пакінуць частку гуманітарнага грузу у найбліжэйшай польскай царкве. У Берасьце ён змог прывезьці толькі 24 падарункі. Іх раздалі дзецям прытулку пры сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Грамадзянін Нямеччыны вёз дзецям берасьцейскіх прытулкаў цацкі, цукеркі, адзеньне, сродкі гігіены. Акрамя таго, у «гуманітарцы» спадара Віганда былі і лекі, сярод іх — болесуцішальныя іньекцыі для хворых на рак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG