Днём раней зь лекарам псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі сустракалася маці Каваленкі Лідзія Ўладзіміраўна. Паводле яе зьвестак, на той момант яе сын важыў каля 49 кіляграмаў, але галадоўку спыніць адмаўляўся. «Ад майго сына патрабуюць напісаць заяву аб прыпыненьні галадоўкі, а да гэтага не аказваюць яму неабходнага лячэньня», — паведаміла Лідзія Каваленка.
Сяргей Каваленка галадуе з 20-дзённым перапынкам зь сярэдзіны сьнежня 2011 году. Актывіст КХП БНФ пратэстуе супроць пакараньня ў выглядзе 2 гадоў і месяца пазбаўленьня волі за парушэньне парадку адбыцьця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў раней за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.