Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Каваленка: Аніякай мэдычнай дапамогі Сяргею пакуль не аказвалі

абноўлена

Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Лідзія Каваленка, маці Сяргея Каваленкі, наведала ізалятар на Валадарскага. Сустрэчы з сынам ёй не дазволілі. Яна бачылася з прадстаўнікамі адміністрацыі і зь лекарам Рэспубліканскага турэмнага шпіталя.

Лекары не назваліся, але сказалі, што ў шпіталь яго не пакладуць. Лідзія Каваленка зьвярталася да іх як маці, прасіла пакласьці Сяргея ў шпіталь і спасылалася на закон, што яна як маці мае права настойваць на тэрміновай шпіталізацыі ў сувязі з мэдычнымі паказчыкамі, але ёй адмовілі. Сказалі, што ягоным лекаваньнем зоймуцца сёньня ж на Валадарцы. У сувязі з гэтым Лідзія Каваленка мяркуе, што да яго будзе прыменена прымусовае харчаваньне.

Аніякай іншай мэдычнай дапамогі яму пакуль не аказвалі. Дакладнай інфармацыі пра стан Сяргея Каваленкі маці ня мае. Лідзія Каваленка лічыць, што Сяргею патрэбная менавіта шпіталізацыя ў цывільным шпіталі, сталы нагляд дактароў і кваліфікаваны выхад з галадоўкі.

Лідзія Каваленка едзе ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, каб там паўтарыць гэтыя хадайніцтвы і дамагацца шпіталізацыі Сяргея Каваленкі і нагляду дактароў.

Маці Каваленкі: Ніякай мэдычнай дапамогі Сяргею не аказвалі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00
Наўпроставы лінк

Удзельнікі каардынацыйнай групы «За Волю» зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і кіраўніка ўраду Ўладзімера Пуціна: «Мы ведаем, што ў нашай краіне рашэньне аб вызваленьні прымае толькі адзін чалавек, ведаем, што ён прыслухаецца да вашых слоў, і таму просім ня быць абыякавымі і дапамагчы выратаваць жыцьцё адважнага чалавека Сяргея Каваленкі, просім вас угаварыць Лукашэнку А.Р. праявіць акт гуманізму, міласэрнасьці і чалавечай спагады».

Віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка абвясьціў галадоўку 19 сьнежня, потым рабіў перапынак, а бесьперапынна трымае яе ад 8 лютага. Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і 1 месяц калёніі агульнага рэжыму за парушэньне ўмоваў так званай «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне ў цэнтры Віцебску на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белага сьцяга. Такім чынам ён пратэстуе супраць прысуду. Паводле стану на 12 сакавіка Сяргей Каваленка важыў 51 кіляграм, тэмпэратура цела была 35,2 градуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG