Камэнтуючы адсутнасьць прадстаўніка Менску на сустрэчы краінаў Усходняга партнэрства і Вышаградзкай чацьвёркі ў Празе 5 сакавіка, Шварцэнбэрг адзначыў:
«Беларусь запрасілі на сустрэчу Вышаградзкай групы і суседзяў з Усходняга партнэрства, паколькі Беларусь у прынцыпе — суседка з Усходняга партнэрства. Аднак яны адмовіліся прыехаць. Яны сказалі, што іх не запрасілі на ўзроўні міністра замежных справаў, і гэта праўда. Прычына была ў падзеях, скажам так, якія мелі месца ў Менску. Так што яны не прыехалі. Але яны далей зьяўляюцца часткай праграмы Ўсходняга партнэрства».
Як мы ўжо паведамлялі, Менск быў запрошаны на згаданую сустрэчу на ўзроўні намесьніка міністра замежных справаў.
На сустрэчы ў Празе было вырашана стварыць ініцыятыву пад назвай «Усходняе партнэрства Вышаградзкай групы», мэтай якой будзе фінансавая падтрымка палітычнага і эканамічнага збліжэньне краінаў Усходняга партнэрства (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна ) з Эўразьвязам.