«Міністэрства замежных справаў адхіляе гэтыя закіды як беспадстаўныя. Правы чалавека, пашана для правоў чалавека і пашана для нормаў права зьяўляюцца ключавымі прынцыпамі замежнай палітыкі Славеніі» — сказаў Марн у відэа-інтэрвію агенцтву Ройтэрз.
Марн сказаў, што ягоная краіна выступае за санкцыі для беларускіх прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць уладны рэжым:
«Славенія падтрымлівае ўвядзеньне абмежавальных захадаў у адносінах да эканамічных прадпрыемстваў і бізнэсоўцаў, якія супрацоўнічаюць зь беларускімі ўладамі. Аднак трэба падрыхтаваць поўны сьпіс гэтых прадпрыемстваў. Мы чакаем, што Рада Эўразьвязу ў сакавіку разгледзіць і зацьвердзіць такі сьпіс».
Марн патлумачыў, чаму ягоная краіна лічыць, што Юры Чыж не павінен быць адзіным бізнэсоўцам, супраць якога будуць ужытыя санкцыі:
«Калі Беларусь вырашыць вызваліць палітычных вязьняў і рэабілітаваць іх ды дазволіць на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, тады Эўразьвяз зробіць крок насустрач Беларусі. Што тычыцца эканамічных прадпрыемстваў і бізнэсоўцаў, ключавым пасылам павінна быць, і такі пасыл Славенія зрабіла, што яны павінны быць разгледжаны ў комплексе. Ён [Юры Чыж] не зьяўляецца адзіным, хто падтрымлівае рэжым».