Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: высылка амбасадара ЗША — вялікая глупота, а гэта яшчэ большая


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Камэнтуючы дыпляматычны крызіс з Эўразьвязам, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў перакананьне, што сэнс у санкцыях ёсьць і гэта ўрэшце дасьць вынік.

«Бо іншага кроку няма супраць агалцелага маразму, цемрашальства. Няма іншага кроку, як быць салідарнымі з народам Беларусі — з народам-пакутнікам і палітвязьнямі.

Я думаю, што тут узьнікнуць у беларускай дзяржавы дадатковыя цяжкасьці. І Лукашэнка вымушаны будзе пайсьці на вызваленьне палітвязьняў. Яны ўсё ж дакладную мэту паставілі».

Карэспандэнт: «Калі параўноўваць цяперашнюю сытуацыю з ад’ездам паслоў з той, якая была падчас скандалу з рэзыдэнцыямі амбасадараў у „Драздах“?..»

«Я думаю, што тое было дробязьзю ў параўнаньні з гэтым.

Адсылка амэрыканскага амбасадара была вельмі вялікай глупотай. А гэта — глупота яшчэ большая».

Таксама Шушкевіч адзначыў:

«Уменьне ствараць ворагаў унутраных і замежных у Лукашэнкі вельмі добрае. І цяпер, каб адцягнуць людзей ад унутраных праблем, ад рэальнага зьніжэньня заробкаў і пэнсій, вінаватыя будуць добра акрэсьлены. Гэта ўся Эўропа — вораг, будзе агалцелая ўнутраная антыэўрапейская прапаганда. І ў Расеі прыкладна тое ж самае адбываецца. Ствараць вялікую імпэрыю — гэта галоўная тэза Пуціна. Так што гэта сынхронна адбываецца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG