Адмовы прыйшлі з трох раённых адміністрацыяў абласнога цэнтру, паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Мікалай Селівашка.
Прычына — адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне мерапрыемства са службамі ЖКГ, мэдыкамі і міліцыяй.
«Нам напісалі, што мы мусім заключыць дамовы, аплаціць паслугі, а потым ужо ўлады будуць вырашаць, ці даць нам дазвол», — апавёў старшыня Аршанскай гарадзкой партыйнай арганізацыі Мікалай Дзямідаў.
Ён патлумачыў, што адзін пікет плянаваўся ў мястэчку Барань, а тры — у самой Воршы. Пікет у гарадзкім парку, на вызначаным уладамі месцы, меўся быць «эстафэтным»: з 10.00 да 11.00, потым з 12.00 да 13.00, і апошні з 14.00 да 15.00. Партыйцы меркавалі, што такім чынам змогуць прыцягнуць увагу большай колькасьці землякоў.
«Аднак у выканкаме, мусіць, вырашылі, што гэтая праблема не актуальная. Бо ўлады ня толькі не дазволілі пікет, але чарговы раз парушылі заканадаўства, даслаўшы нам адказ не за пяць дзён да акцыі, як належыць, а толькі за тры. Дакладна такая ж сытуацыя была месяц таму, калі адказ на заяўкі наконт пікетаў, прысьвечаных праблеме зьбядненьня насельніцтва, быў таксама дадзены са спазьненьнем», — заўважыў спадар Дзямідаў.