Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочыя БАТЭ правялі папераджальны страйк


У панядзелак раніцай на асноўнай пляцоўцы вытворчасьці Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня (БАТЭ) часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталяваньня.

Пазьней да акцыі пратэсту далучыліся таксама працаўнікі 2-й вытворчай пляцоўкі. Падзеі пачаліся неўзабаве пасьля таго, як людзі атрымалі разьліковыя рахункі за папярэдні месяц.

Паводле суразмоўцы «Свабоды» Міхаіла С., працаўнікі БАТЭ перапынілі працу на знак пратэсту супраць налічэньня нізкіх заробкаў, якія паводле вынікаў працы ў студзені складаюць 1,3–1,5 мільёна рублёў.

У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюцца пацьвердзіць факт часовага страйку. Аднак не абвяргаюць, што намесьнікі генэральнага дырэктара БАТЭ Аляксандар Марчанка і Андрэй Скрыпко сустракаліся з забастоўшчыкамі, запісвалі іхнія патрабаваньні і паабяцалі паведаміць пра вынікі разгляду цягам тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG