Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова паведаміла, што афіцыйны Менск спадзяецца на 3,6 млрд даляраў крэдыту ад МВФ. Ці будзе разглядаць гэтае пытаньне гэтая Місія МВФ?Ці можа Беларусь наогул разьлічваць на такі крэдыт у гэтым годзе?
Калядзіна: «Насамрэч улады Беларусі зьвярнуліся з просьбай да фонду аб новай праграме. Гэта адбылося яшчэ напрыканцы траўня мінулага года. Перш чым прыступіць да перамоваў па праграме, у якасьці першага кроку нам спатрэбіцца ўбачыць цьвёрдасьць намераў уладаў, і ў тым ліку на самым высокім узроўні, па забесьпячэньні стабільнасьці і правядзеньні рэформаў. А таксама трэба пацьвердзіць гэтыя намеры і дзеяньнямі з боку ўладаў. Але між тым мы, як супрацоўнікі МВФ,працягваем працу з органамі ўлады і садзейнічаем вызначэньню мер эканамічнай палітыкі, якія нацэлены на аднаўленьне стабільнасьці і росквіту эканомікі Рэспублікі Беларусь».
Ці будзе ўплываць на пытаньне аб выдачы крэдыту наяўнасьць палітвязьняў у Беларусі?Ці будзе крэдыт пакуль ёсьць палітвязьні?
Калядзіна: «Я ўжо адказала на пытаньне адносна праграмы фонду. І ў рамках маючай адбыцца місіі, пытаньне аб праграме абмяркоўвацца не будзе. І перамовы ня будуць пачатыя. Што тычыцца пытаньня адносна палітвязьняў, то гэта пытаньне, якое не ўваходзіць у рамкі маёй кампэтэнцыі. Што тычыцца прадстаўленьня праграм фондам краінам, у якіх ёсьць палітвязьні, я адкажу наступнае: МВФ не зьяўляецца палітычнай арганізацыяй. Гэта эканамічная арганізацыя. І мы не ўстанаўліваем ніякіх крытэраў палітычных. Мы нават ня можам іх кантраляваць. Таму гэта не наша пытаньне».
Ці можна казаць цяпер пра велічыню крэдыту?
Калядзіна:«Велічыня праграмы ў любым выпадку ва ўсіх краінах вызначаецца пасьля таго, як перагледжаны і дасягнутыя дамоўленасьці па макраэканамічнаму прагнозу. Інакш падысьці да ўзроўню доступу да рэсурсаў МВФ нельга. Таму ў дадзены момант называць нейкія лічбы я б ня стала».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 9 лютага зноў заявіў пра тое, што даходы насельніцтва хутка дасягнуць дакрызыснага ўзроўню. Як ставіцца МВФ да плянаў уладаў Беларусі аб падвышэньні заробкаў у бліжэйшай пэрспэктыве?
Калядзіна: «Я, як супрацоўнік МВФ і яшчэ ў большай ступені, як чалавек, які жыве ў Беларусі, аддаю сабе справаздачу наколькі цяжка жыхарам Беларусі цяпер, пасьля таго як і рэальныя даходы насамрэч упалі. Мне здаецца, што асноўная праблема са зьніжэньнем рэальных прыбыткаў насельніцтва палягае ў тым, што інфляцыя ў мінулым годзе была вельмі высокая. І таму памяншэньне інфляцыі зьяўляецца асноўнай задачай эканамічнай палітыкі ў дадзены момант. Я думаю, што менавіта памяншэньне інфляцыі дазволіла б замарудзіць і спыніць падзеньне рэальных даходаў насельніцтва. А потым, па меры аднаўленьня эканамічнай стабільнасьці, і павысіць іх. Мы мяркуем, што ўладам трэба было б праводзіць палітыку стрымліваньня росту заробкаў, каб не падарваць стабілізацыю, якая пачалася і якая з такой цяжкасьцю была дасягнутая напрыканцы мінулага года. І мае засьцярогі адносна хуткага павелічэньня заробкаў палягаюць у тым,што гэта павышэньне заробку можа аднавіць інфляцыйныя чаканьні. І ў гэтым выпадку гэта можа прывесьці да скачка інфляцыі, да далейшага росту цэн. А гэта было б крайне непажадана, бо высокая інфляцыя і інфляцыя, якая расьце, б’е найперш па найменш маёмасных слаях насельніцтва».
Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе знаходзіцца ў Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.
Місія правядзе традыцыйны штогадовы агляд сытуацыі ў эканоміцы Беларусі, як ва ўсіх краінах-сябрах арганізацыі. Акрамя таго, місія правядзе другі постпраграмны маніторынг у Беларусі, вывучыць, як выконваюцца ўмовы папярэдняга крэдыту МВФ.
Узначаліць місію Крыс Джарвіс.
Са студзеня 2009 году па красавік 2010 году беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by, якая была падтрымана крэдытам на $3,6 мільярда.
31 траўня 2011 году ўрад і Нацбанк Беларусі зьвярнуліся ў МВФ з просьбай аб выдзяленьні новага фінансаваньня на суму да $7 млрд.
Кіраўніца Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова ў канцы студзеня заявіла пра захаваньне зацікаўленасьці беларускіх уладаў у прыцягненьні новага крэдыту МВФ для рэфінансаваньня ранейшых пазыкаў, вяртаньне якіх пачынаецца ў 2012 годзе і дасягне піку ў 2013–2014 гадах.