Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырохгадовы Язэп пра амапаўцаў: «Яны нас заб’юць?»


«Тата, нас заб'юць?»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:57 0:00
Наўпроставы лінк

«Тата, нас забьюць?»

Натальля Бокун, гаспадыня дому, у які 8 лютага ўварваліся міліцыянты ў цывільным і амапаўцы ў масках, кажа, што іх сям’я будзе зьвяртацца ў суд і са скаргай у міліцыю на дзеяньні супрацоўнікаў.

Натальля Бокун: «Гэта было цалкам незаконна, ды яшчэ й бесчалавечна. Яны ўварваліся ў дом праз вокны дзіцячага пакою, калі там гулялі малыя дзеці. Усяго было 9 дзяцей. Чатырохгадовы Язэп ад страху нават абсікаўся. Потым дзеці сядзелі па кутках, затуліўшы рукамі вочы. А Язэп спытаўся ў мяне: «Яны нас заб’юць?»

Карэспандэнт: Яны хоць папрасілі прабачэньня, калі сыходзілі?

«Адзін міліцыянт, я чула, казаў дзецям, каб прабачылі. Але гэта, відаць, асабіста ад сябе».

Пра афіцыйныя прабачэньні на адрас сям’і Бокунаў, у чыё жытло ўварваліся міліцыянты, пакуль невядома. Службовы тэлефон прэсавага сакратара міліцыі Маскоўскага раёну Менску, супрацоўнікі якога ўварваліся ў дом сям’і Бокунаў, не адказвае. Маўчаць і тэлефоны прэсавай службы гарадзкой міліцыі.

8 лютага ў прыватным доме сям’і Бокунаў на 3-м Загарадным завулку ў Менску адбывалася рэгулярнае паседжаньне «Ліцьвінскага клюбу» — нефармальнага аб’яднаньня вернікаў і аматараў гісторыі. Пасьля 8-й гадзіны вечара ў дом уварваліся міліцыянты нібыта паводле сыгналу пра тое, што ў доме вырабляюць наркотыкі. Болей за 30 чалавек былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС і позна ўвечары адпушчаныя без складаньня пратаколаў.


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG