«Я вельмі шкадую, што мне ня рады ў Менску», — адзначыў амбудсмэн. Паводле яго, урад ФРГ, тым ня менш, і далей будзе прыкладаць намаганьні для ўмацаваньня правоў чалавека ў Беларусі.
Лёнінг, паводле МЗС, на працягу трохдзённай паездкі ў Мінск павінен быў сустрэцца з актывістамі праваабарончых арганізацый, а таксама перадаць Аляксандру Лукашэнку пасланьне ад міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.
Associated Press са спасылкай на словы Лёнінга, паведамляе, што ў лісьце Вэстэрвэле зьмяшчаўся заклік да «гуманітарнага вырашэньня» асобных крымінальных спраў, як мяркуецца, у дачыненьні да палітвязьняў.
Таксама Лёнінг плянаваў наведаць у турме лідэра «Вясны» Алеся Бяляцкага, які асуджаны на чатыры з паловай гады няволі паводле абвінавачваньня ва ўхіленьні ад уплаты падаткаў, паведамляе Washington Post са спасылкай на агенцтва Associated Press.
Маркус Лёнінг неаднаразова выказваў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і заклікаў неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх беларускіх палітвязьняў.