Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Бандарэнка: У якім перакуленым сьвеце мы знаходзімся, што вяртаньне мыліцы — шчасьце


Вольга Бандарэнка
Вольга Бандарэнка

Вольга Бандарэнка: галоўная катаваньне ў дачыненьні да мужа — катаваньне яго ўласным здароўем.

«Спытайце людзей, у якіх вялікія праблемы са сьпіной, якія перанесьлі апэрацыю, у якіх часткова паралізаваная нага, спытаеце, як яны сябе адчуваюць, і памножце гэта на сто, зьмясьціўшы такога чалавека ва ўмовы зоны. І ўсё. Нават катаваць ня трэба. Толькі тое, што яму, па вялікім рахунку, не аказвалася сапраўдная меддапамога, ужо было б катаваньнем», — заявіла Вольга Бандарэнка.

Зьміцер Бандарэнка напісаў прашэньне аб памілаваньні. Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калёніі сваёй жонцы Вользе. Палітвязень сказаў, што напісаў прашэньне 1 лютага.

Зьміцер Бандарэнка мае вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня ў дачыненьні да яго, хаця Бандарэнка перанёс цяжкую апэрацыю на хрыбетніку, уступілі ў дзеяньне яшчэ больш жорсткія ўмовы ўтрыманьня. Яму забаронена карыстацца мыліцай, не дазволены артапэдычны абутак. 2 лютага Бандарэнку вярнулі мыліцу і артапэдычны абутак, дазволілі не хадзіць у шэрагу.





7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.

Працяг гісторыі з прашэньнем пра памілаваньне ад Зьмітра Бандарэнкі, а таксама навіны жыцьця іншых палітвязьняў — пазьней на сайце «Свабоды» і ў эфіры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG