Расея будзе дапамагаць Беларусі ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю — заявіў сёньня Аляксандар Сурыкаў. Ён сказаў, што расейскія спэцыялісты ўзмоцняць беларускую групу, якая вядзе адпаведныя перамовы. І тады, магчыма, Беларусі не спатрэбіцца тых 18 гадоў, якія патраціла на такі шлях Расея.
Аляксандар Сурыкаў кажа, што ад уступленьня ў УГА будуць і нэгатыўныя наступствы. І найбольш з краін мытнай «тройкі» тут пацерпіць Беларусь, мяркуе амбасадар:
«Зразумела, што пазытыву ад гэтага ўступленьня найбольш будзе для сыравінных галін гаспадаркі, калі ў цэлым глядзець. Мабыць, тут найбольш пазытыву будзе для Казахстану ў першую чаргу. Для Расеі будзе і пазытыў, і нэгатыў, паколькі ёсьць яшчэ і рэальны сэктар эканомікі. І ёсьць нэгатыў для Беларусі, паколькі сыравіны ў вас вельмі мала. Хаця ёсьць сэктары, якія зьвязаныя зь перапрацоўкай расейскай сыравіны.
Я ведаю, што беларускі бок ацэньвае гэтую сытуацыю і дзесьці ў сярэдзіне лютага такая ацэнка будзе».
Эканаміст Леў Марголін упэўнены: з трох краін найцяжэй давядзецца Беларусі. І ня толькі з той прычыны, якую называе расейскі амбасадар:
«Я лічу, што найбольшую карысьць ад сяброўства ў УГА атрымліваюць тыя краіны, дзе ў найбольшай ступені ўвасобленая рынкавая эканоміка, безь вялікага ўмяшаньня дзяржавы. А ў Беларусі дзяржава вельмі моцна ўмешваецца літаральна ў любую галіну гаспадаркі. А УГА прадугледжвае адсутнасьць такога ўмяшаньня. Там ёсьць, праўда, пераходны пэрыяд. Але ён ня вельмі даўгі — да 5 гадоў, у выключнай сытуацыі — да 7. А потым кожная галіна павінна канкураваць з адпаведнымі галінамі іншых краінаў».
Найбольш складана краінам мытнай «тройкі» будзе канкураваць у сельскай гаспадарцы, адзначае амбасадар Сурыкаў. Як ён кажа, тут давядзецца ўсім пачухаць патыліцу:
«І нам надзвычай цяжка будзе дацягнуцца да роўня Эўропы. Бо ровень падтрымкі сельгасвытворцаў для Расеі, які зафіксаваны ў дакумэнтах УГА, на парадак ніжэйшы за эўрапейскі. І такі ж, мабыць, будзе для Беларусі. І нашым тром краінам давядзецца пачухаць патыліцу».
На гэтай глебе я днямі публічна «счапіўся» з намесьніцай міністра сельскай гаспадаркі Надзеяй Каткавец, сказаў «Свабодзе» дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. Яна кажа, што субсыдыі сельскай гаспадарцы зьніжаюцца і ня будзе вялікай праблемы давесьці іх да 10%:
«Але ж у нас вельмі вялікая доля так званага перакрыжаванага субсыдыяваньня. І з-за гэтага атрымліваюцца велізарныя дыспрапорцыі. Дый афіцыйная статыстыка нейкая дзіўная. Паводле яе, у нас стратны толькі 1% усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. І ў той жа час на гэтым тыдні Мясьніковіч і Румас падкрэсьлівалі, што даўгі сельскай гаспадаркі складаюць 60 трыльёнаў рублёў — паўтара года бясплатнай працы ўсёй галіны, то бок калі б людзям не патрэбна было ўвесь гэты час плаціць заробак.
Гэта проста катастрафічная сытуацыя з субсыдыямі, пазыкамі. І таму я ня бачу, як нашыя аграрыі могуць больш-менш канкураваць ня толькі ў рамках УГА, а нават Адзінай эканамічнай прасторы».
Аляксандар Сурыкаў сказаў, чаму на тле новых інтэграцыйных утварэньняў па-ранейшаму застаецца неабходнасьць у Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі:
«Саюзная дзяржава ня страціла як бы свайго статусу і прывабнасьці, нягледзячы на фармаваньне Адзінай эканамічнай прасторы і ў будучыні Эўразійскага эканамічнага саюзу. А чаму ня страціла? Таму што ў гэтых новых інтэграцыйных фармаваньнях адсутнічаюць аспэкты — палітычныя, зьнешнепалітычныя, культурныя, гуманітарныя, сацыяльныя, а таксама вайсковыя і вайскова-тэхнічныя. А там прысутнічаюць толькі эканамічныя».

Сурыкаў патлумачыў, чаму дагэтуль неабходная саюзная дзяржава