У Міністэрстве адукацыі тлумачаць гэта незапатрабаванасьцю такіх адмыслоўцаў. Многія лічаць, што скарачэньне навучаньня па беларускамоўных спэцыяльнасьцях сьведчыць пра катастрафічны стан беларускай мовы і сярэдняй адукацыі агулам.
Шэраг спэцыяльнасьцяў па беларускай філялёгіі і журналістыцы будзе скасаваны ў Пэдагагічным унівэрсытэце імя Танка ў Менску і ў Магілёўскім унівэрсытэце імя Куляшова. У Міністэрстве адукацыі пацьвярджаюць гэты факт, але адмаўляюцца паведаміць, ці абмяжоўваецца скарачэньне навучаньня беларускай мове толькі Магілёвам і Менскам. У прыватнасьці, намесьнік кіраўніка ўправы вышэйшай адукацыі Эдуард Шаўцоў сказаў наступнае:
«Натуральна, што мы ажыцьцяўляем падрыхтоўку ў адпаведнасьці зь неабходнасьцю па розных спэцыяльнасьцях. І калі некаторыя ВНУ ня выканалі набор, які яны самі і плянавалі, то, верагодна, — так, набор будзе скарачацца».
Карэспандэнтка: «Гэта будзе тычыцца менавіта спэцыяльнасьцяў па беларускай мове?»
«Думаю, што гэта ў першую чаргу».
Скарачэньне навучаньня беларускай мове ў вышэйшай школе яшчэ больш паглыбіць заняпад беларускай мовы, якая і цяпер у катастрафічным стане, мяркуе намесьніца старшыні грамадзкай арганізацыі «Таварыства беларускай школы» Тамара Мацкевіч:
«У нашай краіне мэтанакіравана зьнішчаецца тое, што дзяржава абавязаная падтрымліваць. І зьнішчаецца гэта таму, каб усьведамленьне сябе беларусамі як нацыяй не пранікала глыбока ў грамадзтва і не выхоўвалася ў нашых дзяцей. І зьнішчэньне мовы — адзін са сродкаў такой палітыкі. Бо калі беларусы ўсьвядомяць сябе найперш беларусамі, усьвядомяць сваю далучанасьць да эўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, што дэмакратыя — наш цывілізацыйны выбар, як і ўсіх эўрапейцаў, гэта ўсё зараз нашаму рэжыму не на руку».
Старшыня грамадзкай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Алег Трусаў мяркуе, што скарачэньне беларускамоўных спэцыяльнасьцяў у ВНУ сьведчыць перадусім пра заняпад сярэдняй школы ў Беларусі. Гаворыць Алег Трусаў:
«Гэта сьведчыць, што сыстэма сярэдняй адукацыі ў Беларусі знаходзіцца ў катастрафічным стане. І ня толькі беларуская мова — ніхто ня хоча паступаць і на выкладчыкаў матэматыкі і фізыкі. Бо настаўнікам плацяць сьмешныя грошы. Тут глябальная катастрофа адукацыйная, а чыноўнікі палец аб палец не крануць, а толькі крычаць пра балёнскі працэс. А школа нашая, у параўнаньні з савецкім часам, цалкам дэградавала. Ну, а мова заўсёды была прадметам, які прадстаўнікі расейскай „пятай калёны“ зьнішчаюць усе дзьвесьце гадоў. І, канечне, як толькі ёсьць якая магчымасьць, то адразу б’юць па беларушчыне — выконваюць пажаданьне Пуціна аб далучэньні шасьці губэрняў».
Паводле Алега Трусава, каб выправіць становішча, дастаткова адным прэзыдэнцкім указам прыраўняць заробак настаўніка да заробка міліцыянта. І замест недабору абітурыентаў у ВНУ зьявяцца чэргі, у тым ліку на беларускія спэцыяльнасьці.