Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада міністраў ЭЗ абмяркуе Беларусь


Міністры замежных спраў краінаў ЭЗ абмяркуюць у панядзелак сытуацыю ў Беларусі, паведамляе сайт Рады ЭЗ.

На мінулым тыдні супрацоўнік адміністрацыі Эўракамісіі Гунар Вігланд заявіў, што на гэтым пасяджэньні Рада міністраў ЭЗ зьбіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі.

Чакаецца, што да існага "чорнага сьпісу", у які ўваходзяць 208 беларускіх урадоўцаў, будуць дададзеныя яшчэ 135 асобаў. Таксама мяркуецца, што санкцыямі могуць быць абкладзеныя яшчэ некалькі фірмаў, зьвязаных з кіроўным у Беларусі рэжымам.

Апрача беларускага пытаньня ачольнікі замежнапалітычных ведамстваў ЭЗ абмяркуюць сытуацыю ў Іране, Бірме, Сырыі, Эгіпце, Судане і на Блізкім Ўсходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG