Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч у штрафным ізалятары

абноўлена

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Адвакат Міколы Статкевіча і ягоная жонка Марына Адамовіч прыехалі сёньня ў Магілёў, каб паспрабаваць дабіцца сустрэчы з Статкевічам.

Прыблізна ў 11.20 яны ўвайшлі ў будынак Магілёўскай папраўчай установы «Турма № 4», куды Мікола Статкевіч быў этапаваны 14 студзеня з Шклоўскай калёніі № 17.

Праз гадзіну Марына Адамовіч выйшла і паведаміла, што Мікола Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары турмы. Яго пакаралі 10 суткамі карцэру. Марына Адамовіч выказала меркаваньне, што Мікола нешта ўчыніў яшчэ ў шклоўскай калёніі, і ў турме ён гэтае пакараньне адбывае. Што ён учыніў, Марына ня ведае.

Рэжым у турме нашмат больш жорсткі, чым у калёніі. Статкевічу дазваляецца адно спатканьне на год і адна бандэроль. Марына Адамовіч выказала спадзяваньне, што адвакат, магчыма, сёньня сустрэнецца з Статкевічам.

Марына Адамовіч ля турмы ў Магілёве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:19 0:00
Наўпроставы лінк


12 студзеня ў шклоўскай калёніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Судзьдзя шклоўскага суду Віталь Волкаў задаволіў прадстаўленьне адміністрацыі калёніі аб пераводзе Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка рэжыму.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG