Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскім СІЗА не дазволілі павіншаваць Каваленку


Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка адзначае свой 37-ы дзень народзінаў 16 студзеня ў сьледчым ізалятары Віцебску. Сёньня спаўняецца 29 дзён з таго часу, як актывіст распачаў галадоўку супраць перасьледу з боку ўладаў.

У Віцебскім СІЗА ня прынялі кветкі для Каваленкі. Сябры і паплечнікі прыйшлі з букетам белых і чырвоных гвазьдзікоў, каб павіншаваць актывіста зь днём нараджэньня. Кветкі з гэтай нагоды ўручылі і маці віцебскага сябра КХП БНФ спадарыні Лідзіі.

Сяргей Каваленка быў зьмешчаны ў сьледчы ізалятар, у сувязі з крымінальнай правай паводле артыкулу 415 «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня». Зь лета 2010 году Сяргей Каваленка знаходзіцца на гэтак званай «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы.

Напярэдадні цяперашняга арышту Сяргей Каваленка падаў скаргу на ранейшы прысуд у Камітэт ААН па правах чалавека.

Паводле новага абвінавачаньня актывісту пагражае да трох гадоў зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG