Дзьве дзяржаўныя мовы існуюць у Беларусі, і, на думку Друвіеце, гэта ўдалы прыклад таго, што можа адбыцца ў Латвіі, калі рэфэрэндум аб прысваеньні расейскай мове статусу другой дзяржаўнай увянчаецца посьпехам.
Пазыцыі беларускай мовы ў савецкі час былі слабейшыя, чым латыскай. З 1990 па 1995 год беларуская мова была адзінай дзяржаўнай, і пачаўся імклівы працэс яе адраджэньня.
Пачынаючы ж з 1995 году, калі статус дзяржаўнай атрымала ў Беларусі і расейская мова, беларуская мова хутка страціла свае сацыялінгвістычныя функцыі. У канкурэнцыі дзьвюх дзяржаўных моваў перамагае мова з больш высокай эканамічнай каштоўнасьцю і вялікай колькасьцю тых, хто на ёй размаўляе ў краіне і рэгіёне.
На латыскай мове гавораць 1,3 млн. чалавек, на расейскай – прыкладна 300 млн. чалавек ва ўсім сьвеце. Расейская мова мае высокую рэгіянальную эканамічную каштоўнасьць і вельмі моцную інфармацыйную прастору, у тым ліку на тэрыторыі Латвіі. Такая гіпатэтычная канкурэнцыя прывяла б да страты латыскай мовай сваіх пазыцый.
«Я спадзяюся, што вялікая частка грамадзтва зразумее, што можа адбыцца», – сказала дэпутат.
Яна адзначыла таксама, што няведаньне латыскай мовы перастала быць праблемай – толькі 10% насельніцтва Латвіі ведае яго дрэнна ці ня ведае наогул. З гэтым выклікам Латвія справілася. Наступнае пытаньне – гэта ўжываньне мовы, і тут маюцца сур'ёзныя праблемы, якія нельга вырашыць ні ў сыстэме адукацыі, ні мерамі з боку дзяржавы. Гаворка павінна ісьці аб адносінах грамадзтва, сказала дэпутат.
На яе думку, асноўнай перашкодай зьяўляецца празьмерная талерантнасьць латышоў да неўжываньня дзяржаўнай мовы.
«Калі няма попыту, няма і жаданьня і неабходнасьці гаворыць па-латыску», – патлумачыла яна.