Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевічу далі тры гады турэмнага рэжыму

абноўлена

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

У Шклоўскай калёніі № 17 адбыўся суд над экс-кандыдатам у прэзыдэнты, палітвязьнем Мікалаем Статкевічам.

Мікола Статкевіч: з калёніі — у турму

11:45 Міколу Статкевічу прысудзілі тры гады крытай турмы. Як і прасіла адміністрацыя калёніі, палітвязьня прызналі злосным парушальнікам рэжыму. Пастанова суду не прадугледжвае абскарджваньня.

Паводле адваката, Мікола Статкевіч выглядае добра і вырак успрыняў мужна. Яго жонка, Марына Адамовіч, назвала пастанову судзьдзі несправядлівай, але чаканай. Яна кажа, што на іншае і не спадзявалася. «Правасудзьдзе ў Беларусі ўжо даўно памерла», сказала яна.

10:00 Адміністрацыя ўстановы патрабавала пакараць палітвязьня ўзмоцненым рэжымам зь пераводам яго ў крытую турму на тры гады.

Разглядаў справу шклоўскі судзьдзя Волкаў. Жонку Статкевіча Марыну Адамовіч, якая прыехала ў Шклоў, не пусьцілі ў калёнію на працэс, бо гэта, маўляў, не прадугледжана заканадаўствам.

Спадарыня Марына сказала карэспандэнту Свабоды, што не спадзяецца на справядлівы вырак:

"Калі б усё адбывалася па справядлівасьці, то гэтага суду не было б.

Паводле яе інфармацыі, у Міколы Статкевіча праблемы са здароўем, ён моцна кашляе.

Журналісты знаходзяцца за 200 мэтраў ад калёніі, тут жа стаіць пост супрацоўнікаў гэтай установы ў форме ўнутраных войскаў. Аўтастаянка перагароджаная фургонам з прычэпам. Там таксама каля дзесяці супрацоўнікаў калёніі. На аўтастаянку ўезд усім забаронены.


Фільм незалежнага тэлеканалу "Белсат" "Дарога Статкевіча"




Задайце пытаньне жонцы Міколы Статкевіча Марыне Адамовіч

Паганяйла: З палітвязьнем Статкевічам гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі

"Горш за такую турму – толькі пажыцьцёвае зьняволеньне"

«Рэжыму ўжо мала пасадзіць людзей у турму, іх хочуць зьнішчыць»

Франк-Вальтэр Штайнмаер: «Судовае рашэньне ў дачыненьні да Статкевіча абуральнае»

Статкевіч жэніцца ў турме

Год пасьля выбараў — Мікола Статкевіч

Статкевіч заклікае стварыць шырокі рух

Мікалай Статкевіч залячыў руку і зноў працуе на лесапілцы

Статкевічу, магчыма, давядзецца спаць седзячы

Кацярына Статкевіч: Бацька казаў, што іншым палітвязьням пагражалі згвалтаваньнем

Статкевіч шпіталізаваны

Мікола Статкевіч пацьвердзіў факт катаваньняў у СІЗА КДБ

Мікалай Статкевіч распавядзе вайсковым сьледчым пра катаваньні ў "амэрыканцы"

Статкевіч — суду: «Хацелася б яшчэ раз паслухаць пра кактэйлі Молатава»

Мікола Статкевіч: Я згодны ахвяраваць сабой

Статкевіч скончыў знаёміцца з крымінальнай справай

29 дзён таму Мікола Статкевіч абвясьціў галадоўку

Мікола Статкевіч галадае 15-ы дзень

Кандыдат Статкевіч галасаваць адмовіўся

Чым адрозьніваецца турма ад калёніі?

Чым адрозьніваецца турма ад калёніі?

У калёніі асуджаныя ўтрымліваюцца ў «звычайных жылых памяшканьнях» (у выпадку зь Мікалаем Статкевічам — казарменнага тыпу на 80-100 месцаў). Побач маецца так званая «атрадная зона», дзе ў вольны час зьняволены можа знаходзіцца безь перашкодаў і нават у «вольнай» вопратцы на сьвежым паветры неабмежаваны час.

У турме — гэта заўсёды камэра, якую зьняволены можа пакідаць толькі для прагулкі, працягласьць якой не перавышае адной гадзіны у суткі. У турме зьняволены мае права пра штомесяц расходаваць адну базавую велічыню, у калёніі ўзмоцненага рэжыму — пяць базавых велічынь. У турме не дазволеныя доўгатэрміновыя спатканьні, не дазволена атрымліваць пасылкі альбо перадачы. Тэлефанаваць блізкім можна толькі ў выключных абставінах. // statkevich.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG