Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі вайсковы пракурор патлумачыў прычыны спробы самагубства


Мікалай Пшыбыл падчас прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак
Мікалай Пшыбыл падчас прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак
Палкоўнік вайсковай пракуратуры Польшчы Мікалай Пшыбыл заявіў, што яго ўчорашняя спроба скончыць жыцьцё самагубствам выкліканая імкненьнем зьвярнуць увагу грамадзкасьці на факты карупцыі ў Міністэрстве абароны. Апрача таго, Пшыбыл заявіў, што на яго рыхтавалі замах.

Палкоўнік займаўся праверкаю абаронных кантрактаў, а таксама расьсьледаваў факты працёку інфармацыі ў сувязі з справаю аб авіякатастрофе пад Смаленскам, у якой загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і яшчэ 95 чалавек.

У панядзелак падчас перапынку на прэсавай канфэрэнцыі ў Познані Пшыбыл стрэліў у сябе ў сваім кабінэце, ня выключыўшы мікрафона, празь які перад тым кантактаваў з журналістамі. Палкоўнік атрымаў лёгкае раненьне ў шчаку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG