Раней, 21 сьнежня, Кангрэс ЗША ўхваліў "Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 году ў дачыненьні да Беларусі" (Belarus Democracy and Human Rights Act of 2011), які прадугледжвае ўзмацненьне санкцыяў.
Новы пакет пашырае сьпіс беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў, на якіх накладаюцца візавыя абмежаваньні і фінансавыя санкцыі.
Закон таксама прадугледжвае заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакею адмовіцца ад правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.
У сярэдзіне сьнежня законапраект быў ухвалены Сэнатам ЗША.
Санкцыі ня будуць зьнятыя да той пары, пакуль на свабоду ня выйдуць усе палітвязьні.
«З гэтымі санкцыямі мы на баку беларускага народу і супраць яго прыгнятальнікаў», — заявіў адзін з ініцыятараў законапраекту кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.
Прыняты Кангрэсам Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 году ўзмацьняе і пашырае Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 году і ўдакладняе акт аб дэмакратыі 2006-га.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 году, у прыватнасьці, патрабуе ад прэзыдэнта ЗША падрабязна інфармаваць Кангрэс пра ўсе пастаўкі «ўзбраеньняў і зьвязаных з узбраеньнямі тэхналёгіяў», якія «Беларусь пастаўляе краінам-фундатарам міжнароднага тэрарызму».
Дакумэнт таксама прадугледжваў выдзяленьне з фэдэральнага бюджэту ЗША сродкаў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
Пра намер чарговы раз пашырыць сьпіс санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у траўні 2011-га, перадае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Ці ўдасца амэрыканскай адміністрацыі абгуляць у хакей Лукашэнку?
«Злучаныя Штаты Амэрыкі знаходзяцца ў палоне дагматычных і састарэлых падыходаў. Гэта, на жаль, сьведчыць пра няздольнасьць Злучаных Штатаў разьвіваць зьнешнія кантакты на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове».
«З аднаго боку, мы бачым рашэньне амэрыканскага кангрэсу, якое падпісаў прэзыдэнт Абама. А з другога боку, ідэі, якія днямі выказаў у сваім артыкуле Збігнеў Бжэзінскі. Ён кажа, што цяпер Амэрыка страчвае свой кантроль у сьвеце. І адзначае, што ЗША ўжо ня могуць усур’ёз уплываць на інтэграцыйныя працэсы паміж Расеяй і Беларусьсю і над працэсам страты беларускага сувэрэнітэту.
Гэта супярэчная сытуацыя сапраўды сёньня існуе. Злучаныя Штаты больш радыкальна ў параўнаньні з Эўропай ставяцца да таго, што адбываецца ў Беларусі, і працягваюць, наколькі гэта магчыма, змагацца за вызваленьне палітычных вязьняў, свабоду незалежных СМІ, існаваньне грамадзянскіх правоў і г.д. Але магчымасьці ў іх цяпер ня тыя, каб усе гэтыя намаганьні аказаліся вельмі плённыя.
Вядома, добра, што такія намаганьні наагул ёсьць. І тое, што Амэрыка не забываецца пра Беларусь нават у год сваіх прэзыдэнцкіх выбараў, гэта, зразумела, таксама станоўча. Аднак мы павінны ўсё ж разумець, што высілкі ЗША ў той час, калі Эўропа ня вельмі пасьлядоўна працуе над беларускай тэмай, у гэтым кантэксьце ня будуць надзвычай пасьпяховымі».
Сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч кажа, што яму зразумелая такая рэакцыя Злучаных Штатаў Амэрыкі:
«Улічваючы сынхранізацыю стаўленьня да сытуацыі ў Беларусі з боку ЗША і Эўропы, я думаю, што блізкага рашэньня можна чакаць і ад эўрапейскіх структураў. І гэта сьведчыць пра тое, што за апошні год сытуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне застаецца ня проста напружанай. Яна застаецца катастрафічнай.
Мы бачым, што ўлады ня грэбуюць нічым у маральным і фізычным зьнішчэньні палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі. У нас выклікае вялікую заклапочанасьць стан Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Саньнікава, магчымасьць больш жорсткага пакараньня Міколы Статкевіча. Таму гэтыя санкцыі, дый наагул любая рэакцыя, якая цісьне на беларускі рэжым з мэтай вызваленьня палітвязьняў, нам, праваабаронцам, падаецца апраўданай. Яны заслугоўваюць павагі і ўдзячнасьці».
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў лічыць, што ўся Беларусь вымушана цярпець ад упартасьці яе афіцыйнага кіраўніка:
«У зьвязку з тым, што Лукашэнка не ідзе на тое, каб вызваліць палітвязьняў, чаго ад яго чакае і ўсясьветная, і беларуская грамадзкасьць, я спадзяваўся, што амэрыканскія санкцыі будуць нават больш жорсткія.
Я наогул не за санкцыі. Але ў гэтай сытуацыі, калі робіцца відавочна антылягічная, антыпрагматычная рэч, калі працуюць ня лёгіка, не палітыка, а амбіцыі чалавека ("вось я хачу, каб яны ў мяне папрасіліся"), тады, выбачай, на такія амбіцыі ёсьць адпаведныя палітычныя захады. І ў гэтым нічога дзіўнага нямашака.
Злучаныя Штаты Амэрыкі, на мой погляд, лягічна працягваюць лінію, якую яны абралі. Але я хацеў бы, каб да гэтага больш інтэнсіўна далучылася і Эўропа. Нельга, каб у цэнтры Эўропы ні ў чым не вінаватыя людзі сядзелі ў турмах. Вызвалі людзей. І тым самым вызваляцца ня толькі людзі. Вызваліцца краіна. Пачнецца хоць нейкі рух наперад. Бо мы ўсё топчамся, топчамся на месцы, паступова спаўзаючы нагамі ўніз. І ўсё — праз упартасьць аднаго чалавека. Уся краіна ня можа быць закладнікам аднаго чалавека, нават калі ён займае самую высокую пасаду».
Чатыры найважнейшыя моманты адзначае ў новых санкцыях ЗША супраць Беларусі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
«Па-першае, калі ў дакумэнтах, якія зыходзяць з кангрэсу ЗША альбо Белага дому, нешта запісана, то гэта азначае, што менавіта так яно і будзе рэалізоўвацца. Тут ня можа быць двух сэнсаў і двух тлумачэньняў. Гэтым адметная зьнешняя палітыка ЗША.
Па-другое, засьведчаны кансэнсус — і рэспубліканцы, і дэмакраты аднолькава ацэньваюць сытуацыю ў Беларусі. Фактычна ўсе галасаваньні, усе рашэньні праходзяць кансэнсусна.
Па-трэцяе, існуе група заангажаваных кангрэсмэнаў, якія ўжо ня першы год сочаць за сытуацыяй у Беларусі, вядуць маніторынг. І гэта азначае, што ў Амэрыцы ёсьць вельмі добрыя экспэрты па Беларусі на самым высокім роўні.
І чацьвёртае, вельмі важна адзначыць, што гэта пунктавыя санкцыі. Яны не датычаць Беларусі ў цэлым, не датычаць пэўных сацыяльных груп. Санкцыі скіраваныя толькі супраць канкрэтных асоб, якія парушаюць Канстытуцыю Беларусі і міжнародныя абавязаньні, якія наша краіна ўзяла на сябе ў рамках АБСЭ і ААН».
«Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі» 2011
«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» перададзены на подпіс у Белы дом
Як дапамогуць ЗША беларускай дэмакратыі?
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»
Камітэт Кангрэсу ЗША разглядае «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»
Пра што гаворыцца ў «Акце аб дэмакратыі Беларусі 2004»
Новы пакет пашырае сьпіс беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў, на якіх накладаюцца візавыя абмежаваньні і фінансавыя санкцыі.
Закон таксама прадугледжвае заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакею адмовіцца ад правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.
У сярэдзіне сьнежня законапраект быў ухвалены Сэнатам ЗША.
Санкцыі ня будуць зьнятыя да той пары, пакуль на свабоду ня выйдуць усе палітвязьні.
«З гэтымі санкцыямі мы на баку беларускага народу і супраць яго прыгнятальнікаў», — заявіў адзін з ініцыятараў законапраекту кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.
Прыняты Кангрэсам Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 году ўзмацьняе і пашырае Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 году і ўдакладняе акт аб дэмакратыі 2006-га.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 году, у прыватнасьці, патрабуе ад прэзыдэнта ЗША падрабязна інфармаваць Кангрэс пра ўсе пастаўкі «ўзбраеньняў і зьвязаных з узбраеньнямі тэхналёгіяў», якія «Беларусь пастаўляе краінам-фундатарам міжнароднага тэрарызму».
Дакумэнт таксама прадугледжваў выдзяленьне з фэдэральнага бюджэту ЗША сродкаў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
Пра намер чарговы раз пашырыць сьпіс санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у траўні 2011-га, перадае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Ці ўдасца амэрыканскай адміністрацыі абгуляць у хакей Лукашэнку?
Савіных: «ЗША — у палоне дагматычных і састарэлых падыходаў»
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных на просьбу «Свабоды» пракамэнтаваць новы заканадаўчы акт ЗША заявіў:«Злучаныя Штаты Амэрыкі знаходзяцца ў палоне дагматычных і састарэлых падыходаў. Гэта, на жаль, сьведчыць пра няздольнасьць Злучаных Штатаў разьвіваць зьнешнія кантакты на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове».
Дунаеў: «Высілкі ЗША ня будуць надзвычай пасьпяховымі»
Прафэсар, незалежны экспэрт Уладзімер Дунаеў не спадзяецца на высокую эфэктыўнасьць санкцыяў з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі:«З аднаго боку, мы бачым рашэньне амэрыканскага кангрэсу, якое падпісаў прэзыдэнт Абама. А з другога боку, ідэі, якія днямі выказаў у сваім артыкуле Збігнеў Бжэзінскі. Ён кажа, што цяпер Амэрыка страчвае свой кантроль у сьвеце. І адзначае, што ЗША ўжо ня могуць усур’ёз уплываць на інтэграцыйныя працэсы паміж Расеяй і Беларусьсю і над працэсам страты беларускага сувэрэнітэту.
Гэта супярэчная сытуацыя сапраўды сёньня існуе. Злучаныя Штаты больш радыкальна ў параўнаньні з Эўропай ставяцца да таго, што адбываецца ў Беларусі, і працягваюць, наколькі гэта магчыма, змагацца за вызваленьне палітычных вязьняў, свабоду незалежных СМІ, існаваньне грамадзянскіх правоў і г.д. Але магчымасьці ў іх цяпер ня тыя, каб усе гэтыя намаганьні аказаліся вельмі плённыя.
Вядома, добра, што такія намаганьні наагул ёсьць. І тое, што Амэрыка не забываецца пра Беларусь нават у год сваіх прэзыдэнцкіх выбараў, гэта, зразумела, таксама станоўча. Аднак мы павінны ўсё ж разумець, што высілкі ЗША ў той час, калі Эўропа ня вельмі пасьлядоўна працуе над беларускай тэмай, у гэтым кантэксьце ня будуць надзвычай пасьпяховымі».
Лабковіч: «Сытуацыя з правамі чалавека ў нас катастрафічная»
Сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч кажа, што яму зразумелая такая рэакцыя Злучаных Штатаў Амэрыкі:
«Улічваючы сынхранізацыю стаўленьня да сытуацыі ў Беларусі з боку ЗША і Эўропы, я думаю, што блізкага рашэньня можна чакаць і ад эўрапейскіх структураў. І гэта сьведчыць пра тое, што за апошні год сытуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне застаецца ня проста напружанай. Яна застаецца катастрафічнай.
Мы бачым, што ўлады ня грэбуюць нічым у маральным і фізычным зьнішчэньні палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі. У нас выклікае вялікую заклапочанасьць стан Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Саньнікава, магчымасьць больш жорсткага пакараньня Міколы Статкевіча. Таму гэтыя санкцыі, дый наагул любая рэакцыя, якая цісьне на беларускі рэжым з мэтай вызваленьня палітвязьняў, нам, праваабаронцам, падаецца апраўданай. Яны заслугоўваюць павагі і ўдзячнасьці».
Някляеў: «Я чакаў нават больш жорсткіх санкцыяў»
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў лічыць, што ўся Беларусь вымушана цярпець ад упартасьці яе афіцыйнага кіраўніка:«У зьвязку з тым, што Лукашэнка не ідзе на тое, каб вызваліць палітвязьняў, чаго ад яго чакае і ўсясьветная, і беларуская грамадзкасьць, я спадзяваўся, што амэрыканскія санкцыі будуць нават больш жорсткія.
Я наогул не за санкцыі. Але ў гэтай сытуацыі, калі робіцца відавочна антылягічная, антыпрагматычная рэч, калі працуюць ня лёгіка, не палітыка, а амбіцыі чалавека ("вось я хачу, каб яны ў мяне папрасіліся"), тады, выбачай, на такія амбіцыі ёсьць адпаведныя палітычныя захады. І ў гэтым нічога дзіўнага нямашака.
Злучаныя Штаты Амэрыкі, на мой погляд, лягічна працягваюць лінію, якую яны абралі. Але я хацеў бы, каб да гэтага больш інтэнсіўна далучылася і Эўропа. Нельга, каб у цэнтры Эўропы ні ў чым не вінаватыя людзі сядзелі ў турмах. Вызвалі людзей. І тым самым вызваляцца ня толькі людзі. Вызваліцца краіна. Пачнецца хоць нейкі рух наперад. Бо мы ўсё топчамся, топчамся на месцы, паступова спаўзаючы нагамі ўніз. І ўсё — праз упартасьць аднаго чалавека. Уся краіна ня можа быць закладнікам аднаго чалавека, нават калі ён займае самую высокую пасаду».
Лябедзька: «Санкцыя скіраваныя толькі супраць канкрэтных асобаў»