НАДВОР’Е
Па краіне – часам дождж. Тэмпэратура ад 6 да 11 градусаў цяпла.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск – у Палацы мастацтваў адкрываецца першая ў Беларусі выстава-кірмаш дзіцячай кнігі “Кніжнікі ў штанішках”. У праграме каля 40 мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэчы зь дзіцячымі пісьменьнікамі, майстар-клясы і тэатральныя прадстаўленьні.
Карачы – завяршаюцца перамовы паміж Індыяй і Пакістанам аб ядзернай праграме абедзьвюх краінаў і захадах па ўмацаваньні бясьпекі
Тбілісі – у гарадзкім судзе будзе абвешчаны прысуд па справе аб пазбаўленьні грамадзянства Грузіі бізнэсмэна Бідзіна Іванішвілі, які ў кастрычніку заявіў аб намеры стварыць апазыцыйную партыю і пасьля гэтага быў пазбаўлены прэзыдэнтам Саакашвілі грузінскага грамадзянства. Суд быў пачаты паводле пазову Іванішвілі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1831 годзе Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа
У 1918 годзе Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню
У 1932 году ў СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму
У 1934 годзе Пэрсія зьмяніла назву на Іран
У гэты дзень нарадзіліся:
1459 – Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492
1571 – Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык
1595 – Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман
1822 – Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй
1923 – беларускі паэт Анатоль Вялюгін
1948 – вядомы францускі кінаактор Жэрар Дэпардзьё.
У гэты дзень памерлі:
1746 – беларускі кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля працаваў выкладчыкам у Віленскім унівэрсытэце
1840 – беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі
1964 – Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст
1998 – Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Яшчэ прыйдзе дзень, калі будуць сьмяяцца над глупствам сучаснай нам матэрыялістычнай філязофіі. Чым больш я займаюся вывучэньнем прыроды, тым больш спыняюся ў зачараваным зьдзіўленьні перад справамі Творцы.
Луі Пастэр
365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках
Міністар замежных спраў Канады занепакоены сытуацыяй у Беларусі
Пракуратура і КДБ пакуль не даюць адказу Някляевай
Уладзімер Някляеў — ляўрэат прэміі Акадэміі сібірскай літаратуры
На сайце прэзыдэнта Расеі віншаваньня Лукашэнку дагэтуль няма
Створаны аргкамітэт у падтрымку пацярпелых
Пасьля Плошчы: арышты і допыты ў КДБ
Рэха Плошчы
Пікет у Маскве: Людзі ня бульба, хопіць саджаць!
Дэвід Крэймэр: санкцыі – адзіная мова, якую разумее Лукашэнка
Мастакі з Амстэрдаму падтрымалі беларускіх вязьняў