«Я хацеў было напісаць адказ, але вырашыў — ня варта пэцкацца ў гэтым», — кажа Кірыл Атаманчык, выпускнік бакаляўрскай праграмы ЭГУ «Культурная спадчына і турызм», які вядзе свой блог на балтыйскім інфармацыйным партале DELFІ. «Але, калі вы запыталіся, я скажу сваё меркаваньне. Спадар Шушкевіч шукае ворагаў там, дзе іх няма. Тут выявілася і, магчыма, пэўная зайздрасьць сп. Шушкевіча, які спрычыніўся да адкрыцьця ЭГУ ў Менску, але пасьля ўжо ніяк не спрычыніўся да гісторыі далейшага посьпеху ЭГУ ў Вільні, калі пачаліся і беларускія праграмы, і шматлікія плённыя праекты ў сфэры беларусістыкі. Пасьля закрыцьця ЭГУ ў Менску не зьявілася ніякай паўнавартаснай альтэрнатывы, хаця такія спробы рабіліся. Шмат можна казаць пра зробленае ЭГУ, таксама і выдавецкія праекты можна згадаць, колькі выйшла кніг па-беларуску і аб Беларусі, у ліку самых апошніх — кнігі палітоляга У. Роўды і мастацтвазнаўцы С. Харэўскага».
Эдуард Мельнікаў, які выкладае у ЭГУ шмат гадоў, мяркуе:
«Пытаньне пра нацыянальнае выхаваньне, нацыянальную самасьвядомасьць вельмі складанае ў самой Беларусі. І канечне, гэта адбіваецца на тым, што ёсьць у ЭГУ. Да нас паступаюць студэнты зь Беларусі, адны размаўляюць па-беларуску, іншыя — не. Ва ўнівэрсытэце беларуская мова гучыць штодня, я гэта бачу і чую. І на занятках, і ў калідорах. Тут ёсьць шмат хлопцаў і дзяўчат, якія ведаюць цьвёрда, дзеля чаго яны сюды прыехалі вучыцца, і якія маюць нацыянальную ідэю. Канечне, ня ўсе такія. Але ва ўнівэрсытэце ўсе, так бы мовіць, намагнічваюцца адзін ад аднаго, адбываецца ўвесь час абмен ідэямі. Пытаньне мовы — вельмі важнае, ключавое. Але нельга ставіць пытаньне такім чынам — ці так, ці так. Каб толькі дзьве крайнасьці. Моўны малюнак у ЭГУ ёсьць адбіткам сытуацыі ў Беларусі».
Палітоляг Тацяна Чуліцкая, выкладчыца, каардынатар па працы са студэнтамі ЭГУ ў адным са сваіх нядаўніх інтэрвію для Радыё Свабода аб эміграцыі сказала:
«Я нават думаю, што працуючы ў ЭГУ, ты бліжэй да Беларусі, дзякуючы таму, што і як ты выкладаеш, чым калі б ты працаваў у ВНУ на тэрыторыі Беларусі, дзе ты ня можаш быць вольным у выкладаньні, у фармулёўках і гэтак далей. Рабіць тое, што ты лічыш сапраўдным і годным. Так што ніяк немагчыма сказаць, што выбіваесься з беларускага кантэксту».
Тацяна, як і многія выкладчыкі і студэнты, рэгулярна езьдзіць у Беларусь, фактычна, жыве у дзьвюх краінах.
«Адна з заўвагаў — гэта заўвага адносна беларускай мовы, якой трэба болей для студэнтаў, трэба рабіць яшчэ больш, каб студэнты акунуліся ў беларускую мову напоўніцу», — лічыць Алег Мяцеліца, каардынатар Дому аб’яднанай Беларусі ў Літве. Ён вымушаны жыць у Літве цяпер з-за сваёй палітычнай актыўнасьці ў часе выбараў, а яго дачка — студэнтка-першакурсьніца ЭГУ, вывучае паліталёгію. —
«Калі стаяла пытаньне, дзе вучыцца дачцэ — яна не магла паступаць у Беларусі, натуральна, і выбар быў толькі за мяжой — мы разам сьвядома абралі ЭГУ як самы беларускі унівэрсытэт. Тут беларускія выкладчыкі, беларуская мова, беларускі кантэкст. Так і ёсьць. У ЭГУ ці не штодня, апрача вучобы, беларускія імпрэзы. Ніяк не згодны з такім вызначэньнем, што гэта „фабрыка дэнацыяналізацыі“. Выказваньне сп. Шушкевіча, думаю, прадыктаванае асабістымі матывамі, ёсьць пэўна нейкія асабістыя рэчы паміж Шушкевічам і Міхайлавым. Але я маю і заўвагі да ЭГУ. З-за такой сытуацыі з мовай у Беларусі, варта б было больш акунаць студэнтаў у беларускую мову. І яшчэ заўвага — лічу, што варта б было больш ідэалягічнага выхаваньня. Нельга так казаць, што для выкладчыкаў павінны быць найперш важны адукацыйны працэс. Не прымушаць, канешне, хадзіць студэнтаў на мітынгі, але больш заахвочваць, каб студэнты падтрымлівалі, напрыклад, розныя акцыі».
Нараканьні на недастатковую беларускую адукацыю ў ЭГУ раней выказваў досыць рэзка адзін з заснавальнікаў унівэрсытэту ў Менску, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц:
«Гістoрыя ЭГУ — гэта складаная гісторыя. Як заяўлялі розныя асобы і афіцыйна, і ў часе прыватных размоваў, ЭГУ ў часе свайго менскага пэрыяду рабіў для беларусістыкі няшмат, калі не сказаць каб не рабіў нічога, і гэта было прычынай маіх разыходжаньняў з ЭГУ».
Некалькі гадоў таму Дэвід Суорц прыяжджаў ў Вільню, сустракаўся са студэнтамі беларусістыкі ЭГУ па-за сьценамі ўнівэрсытэту і быў настроены вельмі крытычна адносна стану беларускай нацыянальнай адукацыі у ЭГУ, хаця выказваўся у мікрафон дыпляматычна. Дэвід Суорц выслухаў усе заўвагі студэнтаў, крытыку і скаргі, і вярнуўся ў ЗША. Пасьля быў яшчэ адзін візыт у Вільню.
«Я уважліва назіраю за сытуацыяй у ЭГУ. Калі мы наведалі ЭГУ разам з Эндру Шэпардам і Паўлінай Сурвілай, мы пабачылі, што цяпер больш робіцца для беларусістыкі і што мы можам супрацоўнічаць» — кажа Дэвід Суорц.
Вынікам яго паездак сталася заснаваньне на ініцыятыву Дэвіда Суорца і яго аднадумцаў беларускага адукацыйнага цэнтру ў ягонай альма-матэр у ЗША (у Вінфэлдзе, штат Канзас) — Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы, дзе рэгулярна стажыруюцца выкладчыкі і студэнты ЭГУ, маладыя дасьледчыкі, і дзе таксама пачалося выкладаньне першага курсу па беларусістыцы для амэрыканскіх студэнтаў.
Яшчэ адзін з заснавальнікаў ЭГУ — Дэвід Крэймэр, цяперашні дырэктар Freedom House, зусім нядаўна наведаў ЭГУ. Калі напачатку сьнежня ў Вільні праходзіла сэсія міністраў АБСЭ, Дэвід Крэймэр быў у Вільні і сустрэўся са студэнтамі ЭГУ. Ён сказаў:
«Я знаёмы з сытуацыяй у ЭГУ. Хаця гэта гучыць як клішэ, але гэта ж праўда: гэтыя студэнты — будучыня Беларусі. Я сустракаюся тут з той Беларусьсю, якую хацеў бы бачыць ў самой краіне».
Кірыл Атаманчык, лідэр студэнцкай ініцыятывы СтудАльянс, што ладзіць, апрача іншага, шмат сустрэчаў у ЭГУ, гаворыць:
«Зянон Пазьняк некалі крытыкаваў нас, пасьля мы яго запрасілі, ён быў у нас, сустрэўся са студэнтамі, у яго цалкам зьмянілася меркаваньне, калі ён сам пабыў у ЭГУ. Мы запрашаем і сп. Шушкевіча да нас, дарэчы, мы ня раз запрашалі яго, як іншых, але ён ні разу не адгукнуўся, хаця ў Вільні часта бывае. Вось гэта будзе дэмакратычна і канструктыўна, — хай прыйдзе да нас і пра ўсё адкрыта паразмаўляе з намі, са студэнтамі».

Пытаньне пра нацыянальнае выхаваньне, нацыянальную самасьвядомасьць вельмі складанае ў самой Беларусі. І канечне, гэта адбіваецца на тым, што ёсьць у ЭГУ
«Пытаньне пра нацыянальнае выхаваньне, нацыянальную самасьвядомасьць вельмі складанае ў самой Беларусі. І канечне, гэта адбіваецца на тым, што ёсьць у ЭГУ. Да нас паступаюць студэнты зь Беларусі, адны размаўляюць па-беларуску, іншыя — не. Ва ўнівэрсытэце беларуская мова гучыць штодня, я гэта бачу і чую. І на занятках, і ў калідорах. Тут ёсьць шмат хлопцаў і дзяўчат, якія ведаюць цьвёрда, дзеля чаго яны сюды прыехалі вучыцца, і якія маюць нацыянальную ідэю. Канечне, ня ўсе такія. Але ва ўнівэрсытэце ўсе, так бы мовіць, намагнічваюцца адзін ад аднаго, адбываецца ўвесь час абмен ідэямі. Пытаньне мовы — вельмі важнае, ключавое. Але нельга ставіць пытаньне такім чынам — ці так, ці так. Каб толькі дзьве крайнасьці. Моўны малюнак у ЭГУ ёсьць адбіткам сытуацыі ў Беларусі».
Палітоляг Тацяна Чуліцкая, выкладчыца, каардынатар па працы са студэнтамі ЭГУ ў адным са сваіх нядаўніх інтэрвію для Радыё Свабода аб эміграцыі сказала:
«Я нават думаю, што працуючы ў ЭГУ, ты бліжэй да Беларусі, дзякуючы таму, што і як ты выкладаеш, чым калі б ты працаваў у ВНУ на тэрыторыі Беларусі, дзе ты ня можаш быць вольным у выкладаньні, у фармулёўках і гэтак далей. Рабіць тое, што ты лічыш сапраўдным і годным. Так што ніяк немагчыма сказаць, што выбіваесься з беларускага кантэксту».
Тацяна, як і многія выкладчыкі і студэнты, рэгулярна езьдзіць у Беларусь, фактычна, жыве у дзьвюх краінах.
Мовы павінна быць болей
«Адна з заўвагаў — гэта заўвага адносна беларускай мовы, якой трэба болей для студэнтаў, трэба рабіць яшчэ больш, каб студэнты акунуліся ў беларускую мову напоўніцу», — лічыць Алег Мяцеліца, каардынатар Дому аб’яднанай Беларусі ў Літве. Ён вымушаны жыць у Літве цяпер з-за сваёй палітычнай актыўнасьці ў часе выбараў, а яго дачка — студэнтка-першакурсьніца ЭГУ, вывучае паліталёгію. —
Ніяк не згодны з такім вызначэньнем, што гэта „фабрыка дэнацыяналізацыі“
«Калі стаяла пытаньне, дзе вучыцца дачцэ — яна не магла паступаць у Беларусі, натуральна, і выбар быў толькі за мяжой — мы разам сьвядома абралі ЭГУ як самы беларускі унівэрсытэт. Тут беларускія выкладчыкі, беларуская мова, беларускі кантэкст. Так і ёсьць. У ЭГУ ці не штодня, апрача вучобы, беларускія імпрэзы. Ніяк не згодны з такім вызначэньнем, што гэта „фабрыка дэнацыяналізацыі“. Выказваньне сп. Шушкевіча, думаю, прадыктаванае асабістымі матывамі, ёсьць пэўна нейкія асабістыя рэчы паміж Шушкевічам і Міхайлавым. Але я маю і заўвагі да ЭГУ. З-за такой сытуацыі з мовай у Беларусі, варта б было больш акунаць студэнтаў у беларускую мову. І яшчэ заўвага — лічу, што варта б было больш ідэалягічнага выхаваньня. Нельга так казаць, што для выкладчыкаў павінны быць найперш важны адукацыйны працэс. Не прымушаць, канешне, хадзіць студэнтаў на мітынгі, але больш заахвочваць, каб студэнты падтрымлівалі, напрыклад, розныя акцыі».
Крытыка і дапамога