Гаўруцікаў, які быў даверанай асобай Статкевіча на прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, распавёў, што яны зьбіраліся сустрэцца з начальнікам калёніі ў Шклове. У кіраўніка якраз сёньня прыёмны дзень, і напярэдадні яны дамовіліся пра візыт праз тэлефон.
Аднак 19 сьнежня каля 9-й раніцы машыну, якой кіраваў віцебскі каардынатар руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Спачатку ва ўсіх прысутных перапісалі пашпартныя дадзеныя, а потым заявілі, што машына, верагодна, крадзеная.
Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Віцебскай абласной управе ДАІ: і гаспадар машыны Хрыстафор Жаляпаў, і пасажыры, якіх абвясьцілі сьведкамі, — Аляксей Гаўруцікаў, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і незалежны журналіст Зьміцер Казакевіч.
У траўні Міколу Статкевіча асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.