Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскіх актывістаў папярэджваюць наконт акцый 19 сьнежня


Так званы «Сіні дом» у цэнтры Віцебску, дзе меркавалі правесьці акцыю 19 сьнежня.
Так званы «Сіні дом» у цэнтры Віцебску, дзе меркавалі правесьці акцыю 19 сьнежня.

Аляксея Гаўруцікава, Хрыстафора Жаляпава і Яна Дзяржаўцава — заяўнікаў забароненых акцый да ўгодкаў менскіх падзей на Кастрычніцкай плошчы, выклікалі ў абласную пракуратуру і папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць.

Паводле спадара Гаўруцікава, у пракуратуры заявілі, што пра меркаваныя акцыі даведаліся з апазыцыйных інтэрнэт-сайтаў. Пракурорскія работнікі спраўдзілі, ці была адпаведная заяўка. У гарвыканкаме засьведчылі, што заяўка была. І што намесьнік старшыні спадар Шлома забараніў згаданыя акцыі, бо да заявак не былі дададзеныя дамовы на абслугоўваньне мерапрыемстваў структурамі ЖКГ, міліцыі і хуткай дапамогі.

Гаўруцікаў: «Нас зь Янам Дзяржаўцавым выклікалі, каб папярэдзіць, што ў выпадку правядзеньня акцый бяз санкцыі ўладаў нашы дзеяньні будуць лічыцца парушэньнм заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. За гэта прадугледжана судовае пакараньне — штраф памерам да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Хрыстафора Жаляпава пакуль няма ў горадзе, але на размову ў пакуратуру яго чакаюць па прыезьдзе, раніцай 19 сьнежня».

19 сьнежня віцебскія актывісты меркавалі правесьці сход каля так званага «сіняга дому» — дому № 28 па вуліцы Леніна, і невялікае шэсьце да плошчы Свабоды.

Таксама мясцовыя ўлады забаранілі й пікет, на які падаваў заяўку актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзіслаў Варанецкі. Ён хацеў зьвярнуць увагу землякоў на ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітвязьні, зьняволеныя пасьля падзеяў Плошчы 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG