Перадкалядная сустрэча з журналістамі — калі вышэйшыя герархі каталіцкага касьцёлу ў Беларусі падводзяць вынікі мінулага году і дзеляцца плянамі на будучыню — традыцыйная.
Як паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, гэты год стаўся асабліва плённым у навязваньні стасункаў беларускага касьцёла зь міжнароднай супольнасьцю і Ватыканам:
«Дэлегацыя беларускага касьцёла прымала ўдзел у Другім сусьветным кангрэсе Божай міласэрнасьці, які адбываўся ў Кракаве. Асабіста я быў запрошаны выступіць на Кракаўскім рынку, дзе былі тысячы людзей. І гэта было вельмі прыемна, што прадстаўнік Беларусі таксама можа прымаць удзел у сьвяткаваньні гэтага кангрэсу».
Беларускі каталіцкі касьцёл таксама адзначыў сваю прысутнасьць у сьвеце ўсталяваньнем мэмарыяльнай шыльды з тэкстам малітвы «Ойча наш» на беларускай мове ў кляштары Pater Noster у Ерузалеме, якая сталася 163-й сярод табліцаў на іншых мовах сьвету. У сваю чаргу Беларусь наведалі вышэйшыя духоўныя асобы Ватыкану, у тым ліку, кардынал Курт Кох, старшыня папскай рады ў справах разьвіцьця міжхрысьціянскага дыялёгу, і Робэрт Сара, старшыня папскай рады ў справах дабрачыннасьці, які атрымаў добрыя ўражаньні ад візыту, паведаміў Тадэвуш Кандрусевіч:
«Ён быў пад вельмі вялікім уражаньнем ад набожнасьці беларусаў і так сказаў: ну, дзе яшчэ можна ўбачыць чалавека, які б на вуліцы стаяў на каленях пад дажджом. І сапраўды, калі была эўхарыстычная працэсія — ішоў дождж, а многія людзі заставаліся стаяць на каленях. І гэта зрабіла на яго вельмі вялікае ўражаньне».
Таксама зь візытам ў Беларусі пабываў арцыбіскуп Клаўдыё Марыі Чэльлі, які ў Ватыкане мае пасаду старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі. У выніку гэтага візыту і перамоваў з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў было прынятае рашэньне аб адкрыцьці ў Беларусі каталіцкага радыё «Марыя».
Прэсавы сакратар ксёндз Юры Санько: «На гэты момант у Італію высланы статут гэтага радыё „Марыя“, неўзабаве чакаем адказу. А затым распачнём рэгістрацыю ў дзяржаўных установах, а пазьней будзем займацца непасрэдна тэхнічным забесьпячэньнем, апаратурай ды іншымі тэхнічнымі сродкамі».
Сярод праблемаў, якія па-ранейшаму застаюцца паміж уладамі і касьцёлам — абмежаваньне альбо забарона на працу ў Беларусі польскім сьвятарам. Пра стаўленьне касьцёлу да сьмяротнага пакараньня, вынесенага адносна зьвінавачаных у выбуху ў менскім мэтро, Тадэвуш Кандрусевіч сказаў наступнае:
«Мы не гаворым канкрэтна пра той ці іншы факт. Мы стаім на прынцыповай пазыцыі, што неабходна ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне. Гэта адпавядае сучаснаму навучаньню каталіцкага касьцёла. І той рэзанас, які вы пачулі ў грамадзтве, паказвае, што грамадзтва не пасіўнае ў гэтай справе, а хоча мець адказы».
Каталіцкія герархі і журналісты таксама ўшанавалі хвілінай маўчаньня памерлага сёлета кардынала Казіміра Сьвёнтка. А на завяршэньне сустрэчы падзяліліся аплаткам — кавалачкамі белага хлеба, які сымбалізуе цела Хрыста — і пажадалі адно адному ўсяго найлепшага ў наступным годзе.

Ён быў пад вельмі вялікім уражаньнем ад набожнасьці беларусаў і так сказаў: ну, дзе яшчэ можна ўбачыць чалавека, які б на вуліцы стаяў на каленях пад дажджом.
Таксама зь візытам ў Беларусі пабываў арцыбіскуп Клаўдыё Марыі Чэльлі, які ў Ватыкане мае пасаду старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі. У выніку гэтага візыту і перамоваў з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў было прынятае рашэньне аб адкрыцьці ў Беларусі каталіцкага радыё «Марыя».
Прэсавы сакратар ксёндз Юры Санько: «На гэты момант у Італію высланы статут гэтага радыё „Марыя“, неўзабаве чакаем адказу. А затым распачнём рэгістрацыю ў дзяржаўных установах, а пазьней будзем займацца непасрэдна тэхнічным забесьпячэньнем, апаратурай ды іншымі тэхнічнымі сродкамі».
Сярод праблемаў, якія па-ранейшаму застаюцца паміж уладамі і касьцёлам — абмежаваньне альбо забарона на працу ў Беларусі польскім сьвятарам. Пра стаўленьне касьцёлу да сьмяротнага пакараньня, вынесенага адносна зьвінавачаных у выбуху ў менскім мэтро, Тадэвуш Кандрусевіч сказаў наступнае:
Мы стаім на прынцыповай пазыцыі, што неабходна ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне.