На сустрэчы з начальнікам калёніі «Віцьба-3» Віталем Агністыкавым праваабаронца Павал Левінаў спрабаваў высьветліць, чаму да Андрэя Саньнікава ўжо некалькі разоў не дапускаюць адваката.
«Спадар Агністыкаў сказаў, што Андрэй Саньнікаў па прыезьдзе ў віцебскую калёнію напісаў заяву, што ягонаму жыцьцю пагражае небясьпека. Таму цяпер ён ізаляваны ад кантактаў зь іншымі ўтрыманцамі калёніі, і ва ўсе месцы, дзе ён адбываў тэрмін зьняволеньня раней, адпраўлены запытальныя лісты — з чым зьвязана пагроза ягонаму жыцьцю. Яшчэ начальнік калёніі дадаў, што такая праверка можа доўжыцца да 6-ці месяцаў, і менавіта з неабходнасьцю ў ізаляцыі зьняволенага Саньнікава да яго не дапускаюць адваката», — заявіў Павал Левінаў.
Левінаў мусіў заўважыць, што забарона доступу адваката да свайго кліента — гэта парушэньне адміністрацыяй калёніі артыкулу 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пра права на юрыдычную дапамогу ў любы момант. Маўляў, незразумела, чаму правядзеньне праверкі ёсьць перашкодай. Аднак палкоўнік Агністыкаў ухіліўся ад адказу на гэтае пытаньне.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў ў траўні 2011-га асуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.