Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лорд Бэл: Гэта Лукашэнка нам плаціў


Паводле лорда Тымаці Бэла, ягоная PR-кампанія Bell Pottinger Group, якая ў 2008-2009 гг. працавала для паляпшэньня іміджу Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе, атрымлівала ганарары выключна ад беларускага ўраду.

Гэтак лорд Бэл адказаў на словы аднаго са сваіх калегаў і мэнэджэраў кампаніі Bell Pottinger Group, Дэйвіда Ўільсана, які сказаў брытанскім журналістам, што за PR-паслугі для Лукашэнкі плаціў «калі можна так сказаць, багаты дабрачынца, у якога былі ключавыя інтарэсы ў Беларусі».

На гэтым тыдні брытанская газэта Independent апублікавала артыкул аб закулісных аспэктах працы кампаніі лорда Бэла, напісаны на аснове матэрыялу, які здабылі журналісты зь Бюро журналісцкіх дасьледаваньняў у Лёндане, прыкінуўшыся патэнцыяльнымі кліентамі кампаніі.

Дэйвід Уільсан, зь якімі фіктыўныя кліенты размаўлялі сёлета летам, сказаў ім яшчэ, што «ў нашай працы для Беларусі ніхто, акрамя Беларусі, ня ведае, хто за гэтую працу плаціў».

Лорд Бэл зьняпраўдзіў гэтую інфармацыю:

«Усе рахункі былі высыланыя беларускаму ўраду і ўсе выплаты былі атрыманыя ад беларускага ўраду. Дэйвід Уільсан сказаў няпраўду. Я ня ведаю, чаму ён гэта сказаў» — цытуе Тымаці Бэла сёньняшняе выданьне Independent.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG