8 сьнежня ў судзе Першамайскага раёна сталіцы пачаўся працэс над Яўгенам Контусам, старшынёй аргкамітэту ў стварэньні нацыянал-бальшавіцкай партыі, якога абвінавачваюць у дробным хуліганстве. 3 сьнежня трое маладых людзей вывалілі вядро варанай локшыны на ганак будынку Белтэлерадыёкампаніі і раскідалі ўлёткі ад імя «нацболаў». Тады акцыя прайшла без затрыманьняў, але праз тры дні міліцыя прыйшла да актывістаў стваранай партыі.
Падазраваных у раскідваньні ўлётак і вывальваньні локшыны нібыта «вылічылі» па відэа, зьнятага з камэраў відэаназіраньня, ўсталяваных на будынку Беларускага тэлебачаньня. 6 сьнежня а сёмай раніцы прыйшлі дахаты да лідэра беларускіх нац-болаў Яўгена Контуша і непаўналетнега Ўладзіслава Лобава. Трымалі сем гадзін у пастарунку. На Лобава пратакол з абвінавачваньнем у дробным хуліганстве накіравалі ў Інспэкцыю па справах непаўналетніх Маскоўскага раёну, а Контуша — у суд Першамайскага раёну.
Яўген Контуш сьцьвярджае, што ён ня ўдзельнічаў у акцыі, а затрымалі яго з прычыны ягонай партыйнай прыналежнасьці:
«Гэта зьвязана з маёй грамадзкай дзейнасьцю. Я — адзін з арганізатараў Народных сходаў, уваходжу ў аргкамітэт. Мы актыўна пратэстуем супраць цяперашняй улады і Белтэлерадыёкампаніі, як адной са структураў, якая гэту ўладу апякуе і ўсяляк прапагандуе. Акцыю я падтрымліваю, але я не вінаваты. А хлопцы — малайцы ».
Ва ўлётках ад імя нацыянал-бальшавікоў, у прыватнасьці, быў заклік да Беларускага тэлебачаньня: «Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю аб’ектыўнай рэальнасьці!»
На суд ў якасьці сьведкі прыйшоў міліцыянт з Дэпартамэнту аховы, пост якога знаходзіўся ўнутры будынку Белтэлерадыёкампаніі. Адвакат Дзьмітрый Маслаў настаяў, каб у судзе паказалі відэа з камэраў назіраньня.
Міліцыянт заблытаўся, і тое, што ён сьведчыў у судзе, не супадала з відэа.
Яўген Контуш кажа: «Сьведка сьцьвярджае, што гэта быў я і ён усё дабра разгледзеў. Аднак на відэа, якое мы сёньня праглядалі, — зусім іншы чалавек. Сьведка сьцьвярджаў, што я быў у гэтай самай куртцы, што і цяпер, аднак на відэа выдатна бачна, што куртка была іншая. Ён кажа, што быццам бы я быў у грубых чаравіках на тоўстай падэшве, а на відэа — чалавек у красоўках. Вельмі шмат недакладнасьцяў. Ён хлусіць, але ня хоча гэта прызнаваць».
Алеся Якубоўская, сяброўка Яўгена, якая прысутнічала на судзе, таксама заўважыла шмат супярэчнасьцяў у паказаньнях сьведкі: «Сьведка, да прыкладу, казаў, што на абвінавачаным былі сьветлыя штаны. А на відэа бачна, што яны ўсе ў цёмным адзеньні. Пры гэтым, сьведка блытаўся ў паказаньнях, якія ён даваў у пратаколе, у судзе ён даваў іншыя паказаньні. Яны супярэчлівыя».
Судзьдзя Юры Гарбанеўскі ня стаў сьпяшацца з вынясеньнем рашэньня, а запрасіў на наступнае паседжаньне іншую сьведку — вахцёрку Белтэлерадыёкампаніі, якая быццам бы добра разгледзела тых, хто вываліў локшыну на ганак. Наступнае судовае паседжаньне — 9 сьнежня.
Падазраваных у раскідваньні ўлётак і вывальваньні локшыны нібыта «вылічылі» па відэа, зьнятага з камэраў відэаназіраньня, ўсталяваных на будынку Беларускага тэлебачаньня. 6 сьнежня а сёмай раніцы прыйшлі дахаты да лідэра беларускіх нац-болаў Яўгена Контуша і непаўналетнега Ўладзіслава Лобава. Трымалі сем гадзін у пастарунку. На Лобава пратакол з абвінавачваньнем у дробным хуліганстве накіравалі ў Інспэкцыю па справах непаўналетніх Маскоўскага раёну, а Контуша — у суд Першамайскага раёну.
Гэта зьвязана з маёй грамадзкай дзейнасьцю. Я — адзін з арганізатараў Народных сходаў, уваходжу ў аргкамітэт