Шатляндзкая нацыянальная партыя (ШНП) спадзяецца выйграць рэфэрэндум за аддзяленьне ад Вялікабрытаніі і далучэньне да кола скандынаўскіх краін, піша сёньняшняя «The Independent».
Незалежная Шатляндыя мае намер стаць скандынаўскай краінай з уласнымі арміяй, флётам і вайскова-паветранымі сіламі на ўзор паўночных суседзяў. Такую ідэю ШНП плянуе прапанаваць шатляндцам на рэфэрэндуме ў 2014 ці 2015 годзе.
ШНП хоча, каб незалежная Шатляндыя далучылася да поўначы і ўсходу Эўропы ў справах партнэрства, гандлю і абароны, а не засяроджвалася на краінах Заходняй Эўропы і ЭЗ, як гэта робіць цяпер Вялікабрытанія.
Кіраўнікі ШНП, у тым ліку Алекс Салмонд, за апошнія гады зрабілі некалькі паездак у Скандынавію і сустракаліся там зь міністрамі ды іншымі службовымі асобамі, імкнучыся пракласьці шляхі для шчыльнейшага супрацоўніцтва, асабліва ў галіне энэргетыкі. Ужо сёньня складзеныя пляны электраэнэргетычнай супэрсеткі паміж Шатляндыяй і Нарвэгіяй.
Стратэгі ШНП сьцьвярджаюць, што Шатляндыя па-ранейшаму будзе найбуйнейшым гандлёвым партнэрам Вялікабрытаніі, але яны таксама лічаць, што Шатляндыя мае больш агульнага са сваімі скандынаўскімі суседзямі.