Пракуратура Ленінскага раёна Менску вынесла афіцыйнае папярэджаньне экс-кандыдату ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімеру Някляеву, асуджанаму да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай.
Паэта і палітыка папярэдзілі, што адтэрміноўка будзе скасаваная і яго пасадзяць у турму, калі ён будзе далей дапускаць парушэньні ўстаноўленых для яго як асуджанага правілаў паводзінаў.
"Да парушэньняў пракуратура аднесла маю паездку на Дзяды ў Крэва. На
маю малую радзіму, на магілы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Такога, каб каралі за ўшанаваньне памяці продкаў, яшчэ ў Беларусі не было. Думаю, дзяды ў трунах перавярнуліся", — распавёў "Свабодзе" спадар Някляеў.
Ён распавёў і пра сваю гутарку з пракурорам:
"Я спытаў пракурора: чаму яго хвалюе паездка Някляева ў Крэва, і не хвалюе паездка Лукашэнкі ў Маскву? Чаму яго, як пракурора і грамадзяніна, не хвалюе тое, што народ абкрадзены? Што краіна пачала
прадавацца з малатка, і хутка ў нас не застанецца нічога, апроч магіл? Што праз продаж народнай маёмасьці абкрадае ўжо не толькі нас, але і нашых дзяцей, і ўнукаў? Што яны скажуць некалі пра нас на нашых магілах? Ці захочуць яны ўвогуле прыйсьці на іх, «парушаючы ўстаноўленыя правілы паводзінаў»? А калі захочуць, дык ці не для таго, каб плюнуць?.."
Уладзімер Някляеў перакананы, што ягоны выклік у пракуратуру наўпрост зьвязаны з тым, што набліжаецца гадавіна падзеяў 19 сьнежня?
"Год таму гэтаксама выклікалі… Я адмовіўся падпісваць іх паперу, cказаўшы пракурору, што прысуд мне вынесены незаконна, што я вольны ў сваіх дзеяньнях. Спытаў: «Два кандыдаты ў прэзыдэнты ў турме, з трэцім вы размаўляеце, як з крымінальнікам, і, як юрыст, пачуваеце сябе нармальна?..» Не атрымаў адказу. Маўляў: «Вы ж усё разумееце». Мне абрыдла гэтае іхняе: «Вы ж разумееце…» Не разумею! Вызваляйце ні ў чым не вінаватых людзей, калі хочаце, каб вас зразумелі!"
Спадар Някляеў мяркуе, што яго ўрэшце могуць зьняволіць за невыкананьне правілаў:
"Могуць. Як любога і кожнага. Таму і нельга ім паддавацца. Ці мы сёньня выстаім ці ляжам. І ўжо наўрад ці ўстанем".
Нягледзячы на папярэджаньні пракуратуры спадар Някляеў заявіў, што ён 19 сьнежня абавязкова пойдзе на Плошчу, да якой яму не далі дайсьці год таму:
"Нават ва ўстаноўленых імі “правілах паводзінаў” не напісана, што я не магу ў маім горадзе ў любы дзень быць там, дзе захачу".

Думаю, дзяды ў трунах перавярнуліся

Хутка ў нас не застанецца нічога, апроч магіл