Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі расьці ня будуць, а штрафы — будуць


Міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна заявіла журналістам, што тарыфная стаўка першага разраду, а адпаведна і заробкі ў бюджэтнай сфэры пераглядацца ня будуць.

Разам з тым, паводле яе словаў, Мінфін Беларусі разглядае пытаньне аб павелічэньні базавай велічыні. Марыяна Шчоткіна згадала, што цяперашні памер базай велічыні (35 тысяч рублёў) не мяняецца ўжо вельмі даўно, а зь ёй зьвязана аплата арэнды, штрафаў і іншага. "Таму тут ёсьць над чым падумаць",— сказала Шчоткіна.

Яна прадставіла ў Палаце прадстаўнікоў зьмяненьні і дапаўненьні ў закон аб занятасьці насельніцтва. Імі прадугледжваецца, што стыпэндыя падчас навучаньня новай прафэсіі будзе складаць ад 2 да 8 базавых велічыняў у месяц. Дэпутаты прагаласавалі за тое, што цяпер беспрацоўным устанаўліваецца шэраг абавязкаў, у тым ліку самастойны пошук працы. Усяго ў Беларусі зарэгістравана 30 тысячаў беспрацоўных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG