23 лістапада вернікі розных канфэсій накіравалі скаргу ў пракуратуру Менску на дзеяньні міліцыянтаў, якія не дазваляюць ім маліцца на Кастрычніцкай плошчы.
"Асабліва абураныя паводзінамі гэтых супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя таго, што яны былі ня ў форме і не называлі сябе, дык яшчэ дазвалялі сабе хуліганства: абражалі нас нецэнзурнымі словамі ды выказвалі непрыхаваныя пагрозы. Мы аднесьлі адну скаргу ў пракуратуру гораду, а таксама будзем скардзіцца начальніку менскай міліцыі Аляксандру Барсукову на ягоных падначаленых. Копіі скаргаў адправім кіраўніцтву праваслаўнай царквы і касьцёлу", – паведаміла "Свабодзе" верніца Юля Фралова.
З пачатку лістапада штодня вернікі праваслаўнай царквы, каталікі і пратэстанты пачалі зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы для малітвы за вызваленьне беларускіх палітвязьняў. Першыя дні міліцыянты не рабілі перашкодаў вернікам, але потым сталі не дазваляць ім зьбірацца. Увечары 22 лістапада групу вернікаў гвалтам прымусілі сысьці з плошчы, пры гэтым, паводле сьведак, міліцыянты брудна лаяліся на адрас грамадзянаў. У скарзе ў пракуратуру Менску вернікі назвалі прозьвішчы міліцыянтаў, якія, паводле аўтараў заявы, паводзілі сябе па-хуліганску.