Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдановічаву «Пагоню» ў Горках слухалі стоячы


Сьпявае Тацяна Грыневіч-Матафонава
Сьпявае Тацяна Грыневіч-Матафонава
Беларуская супольнасьць ладзіць імпрэзы да 120-х угодкаў Максіма Багдановіча. У Горках такая вечарына адбылася з ініцыятывы мясцовага прадпрымальніка, сябра КХП-БНФ Віктара Каралькова.

Прапанову Каралькова падтрымала адміністрацыя раённага дому культуры, у якім і праходзіла вечарына. А напярэдадні дзесяць мясцовых бізнэсоўцаў абвясьцілі акцыю – той, хто будзе мець квіток з імпрэзы, атрымае зьніжку на іх тавары й паслугі.
На сцэне Тацяна Грыневіч-Матафонава, Натальля Ніканчук, Людміла Дзерушкова
На сцэне Тацяна Грыневіч-Матафонава, Натальля Ніканчук, Людміла Дзерушкова
Каралькоў: «Я хачу, каб людзі павярнуліся да Беларусі, каб беларушчына стала для іх абсалютнай каштоўнасьцю. Мяне ўсьцешыла, што іншыя прадпрымальнікі адгукнуліся на нашу прапанову. Спадзяюся, такім чынам мы закладзём традыцыю ахвяраваньняў на карысьць Бацькаўшчыны. Усьцешыла мяне й тое, што на вечарыну прыйшло столькі людзей ды яшчэ ў такую непагадзь. І дзяцей многія прывялі. Гэта не апошняя імпрэза да юбілею Багдановіча – будуць яшчэ».
Майку зь лягатыпам кампаніі «Будзьма беларусамі» атрымлівае Віктар Каралькоў
Майку зь лягатыпам кампаніі «Будзьма беларусамі» атрымлівае Віктар Каралькоў
Паслухаць вершы ды песьні на словы клясыка, а таксама прысьвечаныя яму, у дом культуры прыйшлі больш за пяцьдзясят чалавек. Сярод іх быў заўважаны і намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Юры Беленькі. Выступалі горацкія паэты Лідзія Мініч, Натальля Ніканчук, Людміла Дзерушкова ды менскія госьці – сьпявачка беларускай дзяржаўнай філярмоніі Тацяна Грыневіч-Матафонава з сынам Адасём.

Грыневіч-Матафонава: «Я ўпершыню выступаю ў местачковым доме культуры. Часьцей даводзіцца сьпяваць у школах. Радуе, што людзі адказвалі на мае пытаньні. Значыць, ведаюць творчасьць беларускіх клясыкаў. Пасьля некаторых песень з залі чулася «брава», некаторыя Багдановічавы песьні людзі слухалі стоячы».
Багдановічаву «Пагоню» людзі слухалі стоячы
Багдановічаву «Пагоню» людзі слухалі стоячы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG