Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Назарбаева ў Маскве была больш насычаная праграма, чым у Лукашэнкі


Нурсултан Назарбаеў і Дзьмітрый Мядзьведзеў
Нурсултан Назарбаеў і Дзьмітрый Мядзьведзеў
Пасьля падпісаньня дэклярацыі аб эўразійскай эканамічнай інтэграцыі 18 лістапада ўвечары Дзьмітрый Мядзьведзеў, Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў правялі сумесную прэс-канфэрэнцыю і экскурсію па вежы «Фэдэрацыя» ў Масква-Сіці, пасьля якіх была вячэра ў рэстарацыі Sixty на 62-м паверсе вежы.

Перад вылетам у Менск Лукашэнка даў інтэрвію тэлеканалу «Расія», і на гэтым ягоны візыт у Маскву скончыўся. Аднак ягонага калегу Назарбаева чакала больш насычаная праграма — напярэдадні трохбаковых перамоваў ён сам-насам сустрэўся зь Мядзьведзевым, а ўвечары разам з прэзыдэнтам Расеі і першай лэдзі паглядзеў балет Чайкоўскага «Сьпячая прыгажуня» ў адноўленым Вялікім тэатры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG