Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартавалі яшчэ адну супрацоўніцу польскай арганізацыі


Зь Берасьця дэпартаваная супрацоўніца польскай няўрадавай арганізацыі «Fundacja Institutum Orientalium» Кінга Ксёнжэк. Прычынаў дэпартацыі ёй не патлумачылі. Памежнікі пасадзілі яе на цягнік безь ніякіх тлумачэньняў, толькі сказалі, што Кінга Ксёнжэк неяўязная.

Раней зь Беларусі дэпартавалі супрацоўніцу тае ж фундацыі Магдалену Каліноўскую.

«Fundacja Institutum Orientalium» дапамагала беларускім прадпрымальнікам — рыхтавала стажораў для навучаньня ў Польшчы навыкам вядзеньня бізнэсу. Ад жніўня Магдалена Каліноўская падрыхтавала некалькі груп прадпрымальнікаў, якія наведалі Польшчу.

Падставай для дэпартацыі спадарыні Каліноўскай стала тое, што яна быццам бы парушыла рэжым знаходжаньня ў Беларусі — жыла не па месцы рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG