Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лякарню будавалі 20 гадоў, а лядовы палац за год пабудавалі...»


Чарговая лядовая арэна адчынілася на Берасьцейшчыне — у Івацэвічах. Будоўля каштавала дзяржаве больш як 20 мільярдаў рублёў. Для параўнаньня — гадавы бюджэт Івацэвічаў летась быў меншым за 100 мільярдаў рублёў.

5 лістапада лядовая арэна адчыніла дзьверы. У першыя дні працы тут багата наведнікаў. Многія зь іх настроеныя скептычна:

Спадарыня: «Лякарню будавалі 20 гадоў, а лядовы палац за год пабудавалі...»

Спадар: «У Швэцыі і Фінляндыі прыкладна ў такіх гарадах ёсьць арэны, але справа ў тым, што эканамічнае становішча ў гэтых краінах куды больш лепшае. На сёньняшні момант гэта вялікая раскоша».

Пакатацца 45 хвілінаў каштуе 11 тысяч. Спадарыня, якая, прыйшла паглядзець на палац, парахавала:

«Каб схадзіць сям’ёй пакатацца, трэба аддаць 40 тысяч, а за 40 тысяч я магу купіць малака, хлеба і пракарміць сям’ю...»

Лядовая арэна ў Івацэвічах
Побач з арэнай будуецца басэйн
Многія жыхары Івацэвічаў прыйшлі проста паглядзець.
Пакатацца гадзіну каштуе 11 тысяч.
Лёд чысьцяць праз кожныя 45 хвілінаў.
Фота прэзыдэнта-спартоўца на ўваходзе ў арэну.
Спорт і ідэалёгія — побач.
Івацэвіцкія школьнікі па-ранейшаму шукаюць забавы, хто як можа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG