Улады Беларусі павінны зьняць абвінавачаньні з кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя "Human rights watch".
"Калі беларускія ўлады сапраўды хочуць прадэманстраваць гатоўнасьць адстойваць правы чалавека і вяршэнства права, іх першым крокам павінна быць вызваленьне Бяляцкага і зьняцьце зь яго ўсіх абвінавачаньняў", — гаворыцца ў заяве, якую арганізацыя распаўсюдзіла ў аўторак.
"Урад Беларусі больш за 16 гадоў няспынна робіць больш жорсткім кантроль за грамадзянскай супольнасьцю. Перасьледуючы Бяляцкага, улады спрабуюць у канчатковым выніку спыніць працу праваабаронцаў у Беларусі", — заявіў дырэктар па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Х'ю Вільямсан.
У камюніке таксама гаворыцца, што кіраўніцтва Беларусі цягам некалькіх гадоў з розных падставаў адмаўляецца рэгістраваць незалежныя праваабарончыя арганізацыі. У выніку незарэгістраваныя арганізацыі, такія як "Вясна", ня могуць адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі і дзейнічаць паводле мясцовага фінансавага заканадаўства, піша Інтэрфакс.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча. Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Суд над Бяляцкім пачнецца 2 лістапада.