Удзельнікі Народнага сходу ў Магілёве, які адбыўся 8 кастрычніка, запатрабавалі ад ўраду, каб насельніцтву праіндэксавалі заробкі, пэнсіі і грашовыя банкаўскія ўклады згодна з курсам рубля на 1 студзеня 2011 году, а таксама, каб быў спынены рост цэнаў. На гэтае патрабаваньне адказаў Нацыянальны банк.
У лісьце за подпісам намесьніка старшыні праўленьня банка Сяргея Дубкова гаворыцца пра цяжкасьці ў эканоміцы — што яны выкліканы ўсясьветным эканамічным крызісам, а таксама ажыятажны попытам насельніцтва на імпартныя тавары, падзеньнем попыту на айчынную прадукцыю з боку замежных партнэраў ды ростам цэнаў на энэрганосьбіты. Як фактар пагаршэньня сытуацыі адзначаецца ажыятажны попыт насельніцтва на замежную валюту.
«Ці будуць праіндэксаваныя заробкі, пэнсіі й банкаўскія ўклады, і ці будзе спынены рост цэнаў, у лісьце наўпроставага адказу няма», — заяўляе сябра аргкамітэту сходу Ўладзімер Шанцаў, якому даслалі ліст. Актывіст цьвердзіць, што Нацыянальны банк не адказаў на патрабаваньне па сутнасьці:
«Прачытаўшы ліст, я пераканаўся, што нічога для насельніцтва яны рабіць не зьбіраюцца. У нас было канкрэтнае патрабаваньне й калі на яго ня могуць адказаць, то чым яны займаюцца наагул? Калі ня можаце справіцца зь цяжкасьцямі, ня можаце вярнуць сытуацыю назад, то сыходзьце — няхай гэтым займаюцца іншыя. Вінаватыя, як вынікае зь ліста, усе: усясьветны крызіс, насельніцтва, ажыятаж. А дзе яны? Няхай тыя, хто рыхтаваў адказ, пагартаюць падручнікі па эканоміцы і там пэўна прачытаюць, што ажыятаж на тавары — гэта вынік крызісу і нэгатыўных наступстваў у эканоміцы, але ніяк не на адварот. Гэта ж тэзіс з савецкіх часоў, калі ўва ўсім былі вінаватыя імпэрыялісты. Цяпер іх замяніў усясьветны крызіс. Цяпер аргкамітэт будзе думаць, як адказ з банка данесьці да людзей, якія падпісваліся за Сход. Проста памножыць яго і раздаць — наўрад ці гэта слушна. Такі адказ абразьлівы для людзей».
Акрамя эканамічных патрабаваньняў удзельнікі Народнага сходу ў Магілёве настойвалі, каб у рэзалюцыі першымі былі патрабаваньні палітычныя: вызваленьне й рэабілітацыя палітвязьняў, правядзеньне свабодных выбараў прэзыдэнта й парлямэнту. На іх адказу пакуль няма.