Сёньня раніцай ў Менску адкрылася канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці праграмы "Усходняе партнэрства".
Мяркуецца, што ўдзельнікі канфэрэнцыі прымуць сумесны мэмарандум аб паразуменьні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасьці і мэты дзейнасьці Нацыянальнай плятформы. Гэты дакумэнт будзе адчынены для падпісаньня ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Кіраўнік рады Міжнароднага кансорцыюму "ЭўраБеларусь" Уладзімер Мацкевіч выказаў такое меркаваньне:
"Прыняцьце мэмарандуму дазволіць аб'яднаць грамадзянскую супольнасьць і весьці размову зь беларускім ўладамі і міжнароднай супольнасьцю не ад імя невялікіх грамадзкіх арганізацый, а ад імя ўсёй грамадзянскай супольнасьці".
Сёньняшняя канфэрэнцыя дапаможа таксама падрыхтавацца беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў агульным Форуме грамадзянскай супольнасьці "Усходняга партнэрства". Ён пройдзе ў Познані 28-30 лістапада.