Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч ня супраць, каб лётнішча назвалі імем Бандэры


Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў 28 кастрычніка ў Львове на адкрыцьці стадыёну «Арэна Львоў», перадае партал ZAXID.NET.

Пытаньне назвы для львоўскага лётнішча мае вырашыць Львоўская мястовая рада. Такім чынам Віктар Януковіч адказаў на запыт пра ягонае стаўленьне да магчымасьці назваць лётнішча ў Львове імем кіраўніка АУН Сьцяпана Бандэры.

«Рашэньне будзе прымаць мястовая рада. Якое б яна рашэньне ні прыняла, згодна з украінскім заканадаўствам, так і будзе», заявіў украінскі прэзыдэнт.

Раней дэпутаты Львоўскай рады прагаласавалі за тое, каб зьвярнуцца да прэм'ер-міністра Ўкраіны Міколы Азарава з патрабаваньнем прысвоіць новаму лётнішчу імя правадыра ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Тым часам мэр Львова Андрэй Садовы прапануе назваць лётнішча імем караля Данілы.

Новае лётнішча збудаванае ў Львове да футбольнага чэмпіянату Эўропы 2012.

Сьцяпан Бандэра сёлета за прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам быў прызнаны нацыянальным героем Украіны і таксама сёлета, але ўжо за прэзыдэнтам Януковічам, гэтага званьня пазбаўлены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG