Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шасьцёра затрыманых на акцыі салідарнасьці. Онлайн

абноўлена

На Кастрычніцкай плошчы Менску прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Не пасьпелі чацьвёра актывістаў разгарнуць партрэты палітвязьняў, як былі гвалтам затрыманыя. Усяго вядома пра шэсьць затрыманых на плошчы.



Акцыя салідарнасьці 25.10. Затрыманьні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00
Наўпроставы лінк

19:25 Удзельнікі акцыі пачынаюць разыходзіцца. Некаторыя гавораць, што пойдуць у Чырвоны касьцёл, дзе будуць маліцца за вызваленьне палітвязьняў. Акцыя скончылася.

19:10 Міліцыянты затрымалі яшчэ дваіх. Гэта жанчына, якая толькі пасьпела сказаць, што яе завуць Галіна, і мужчына. Жанчына абуралася з нагоды таго, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні. Яе і мужчыну ўпіхнулі ў мікрааўтобус і кудысьці павезьлі.


19:05 На плошчы затрымалі чатырох актывістаў. Яны разгарнулі партрэты палітвязьняў і пачалі скандаваць «Свабоду палітвязьням». Да іх адразу падбеглі міліцыянты ў цывільныім і парвалі партрэты. Актывісты селі на зямлю, счапіўшыся рукамі, але іх сілай зацягнулі ў мікрааўтобус. Затрыманыя Алег Ракоўскі, Алег Рахоўскі і Аляксандар Салдаценка, а таксама былы палітвязень Сяргей Казакоў.


18:55 На Плошчы шмат людзей зь сілавых струкураў, якія традыцыйна апранутыя ў цывільную вопратку. За Палацам Рэспблікі стаяць аўтазак і два мікрааўтобусы без нумароў. На ўваходзе ў мэтро «Кастрычніцкая» таксама стаяць людзі ў цывільным.


Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Менск, 25 кастрычніка 2011

Тое, што акцыя адбудзецца, «Свабодзе» пацьвердзіў актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан.

Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі праходзілі ў цэнтры Менску 21-га ( і 24-га кастрычніка.

21-га міліцыянты затрымалі Аляксандра Валанцэвіча (асуджаны на 7 сутак) і Сяргея Чаравяку (5 сутак). 24-га — Максіма Вінярскага.


Палітвязьні (па стане на 24 кастрычніка)
Аліневіч Ігар у турме, справа анархістаў
Аўтуховіч Мікалай у турме
Бандарэнка Зьміцер у турме, асуджаны за Плошчу
Бяляцкі Алесь у СІЗА
Васьковіч Яўген у турме, справа анархістаў
Дашкевіч Дзьмітрый у турме, нібыта за хуліганства
Дзядок Мікалай у турме, справа анархістаў
Лобаў Эдуард у турме, нібыта за хуліганства
Пракапенка Арцём у турме, справа анархістаў
Саньнікаў Андрэй, экс-кандыдат на прэзыдэнта у турме, асуджаны за Плошчу
Севярынец Павал асуджаны да «хіміі», за Плошчу
Статкевіч Мікалай, экс-кандыдат на прэзыдэнта у турме, асуджаны за Плошчу
Сырамалотаў Павал у турме, справа анархістаў
Францкевіч Аляксандар у турме, справа анархістаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG