23 кастрычніка ў канфэрэнц-залі Чырвонага касьцёлу Менску адкрыўся чарговы ХІ зьезд Таварыства беларускай мовы. На зьезд прыбылі каля 120 дэлегатаў, некалькі дзясяткаў ганаровых гасьцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі. Ёсьць і замежныя госьці з Беласточчыны. Прысутнічаюць прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. У прэзыдыюме — Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Алена Анісім.
Са справаздачай выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён распавёў пра дасягненьні за апошнія 3 гады. Упершыню на дзяржаўным узроўні былі адзначаныя 600-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы. Адбыліся 3 агульнанацыянальныя дыктоўкі. Заснавы часопіс «Верасень». Выйшлі статуты Ўзброеных сіл на беларускай мове. Ідзе праца над ставарэньнем парталу ТБМ у інтэрнэце. Пашыраецца колькасьць сяброў Таварыства — да прыкладу, у Лідзе ў ТБМ уступіла больш за 200 маладых людзей — навучэнцаў каледжаў.
Намесьнік старшыні ТБМ старшыня менскай гарадзкой арганізацыі Алена Анісім распавяла пра шматлікія навуковыя і адукацыйныя праекты. Зараз ідзе праца над перакладам Правілаў дарожнага руху. Але тут патрэбна супрацоўніцтва з ўладнымі структурамі.
Трымаў справаздачу галоўны рэдактар органа ТБМ газэты «Наша слова» Станіслаў Суднік.
З кароткімі паведамленьнямі выступілі кіраўнікі абласных філіяў ТБМ, галоўны рэдактар тыднёвіка «Новы час» Аляксей Кароль.
Лінгвіст Вінцук Вячорка адзначыў, што ў цэлым моўная сытуацыя ў краіне горшая, чым у камуністычныя гады. Страты, што адбыліся за апошнія гады, жахлівыя: катастрафічна падае колькасьць беларускамоўных школ і клясаў. Колькасьць абітурыентаў, што здаюць цэнтралізаванае тэставаньне па беларускай мове, скарацілася на 25%. Нельга параўнаць нацыянальнае тэлебачаньне і радыё, якім ў 1980-х кіраваў Генадзь Бураўкін з цяперашнімі электроннымі СМІ, якімі кіруе Генадзь Давыдзька. Засмучаюць і вынікі перапісу насельніцтва — беларусы сталі меншасьцю, бо менш за 30% лічаць беларускую мову мовай зносін. І ТБМ павінна стаць ужо праваабарончай арганізацыяй. Павінна быць створаная грамадзкая рада барацьбы за моўныя правы. Патрэбны прававы інстытут і юрысты для абароны беларускай мовы. Сам Вінцук Вячорка гатовы аказаць прававую дапамогу кожнаму, хто сутыкаецца з моўнай дыскрыдытацыяй.
Дэлегаты зьезду ТБМ маюць намер выступіць са зваротам да ўладаў Беларусі абвесьціць наступны, 2012 год «Годам беларускай мовы» у гонар юбілеяў клясыкаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Таксама дэлегаты хочуць зьвярнуцца да заканадаўчых органаў ўлады з прапановай распрацаваць і прыняць закон «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы» і прапануюць свой праект закону.