Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі велапрабег пратэсту


Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў прадпрымальніку Міколу Чарнавусу ў велапрабегу пратэсту.

Чарнавус плянаваў праехаць на ровары 5 кілямэтраў па Баранавічах да вёскі Малая Таўпеніца 27 кастрычніка. Да ровара Мікола Чарнавус плянаваў прымацаваць плякаты з надпісамі: "Прэзыдэнт абражае", "Старшыня райвыканкаму на просьбы не зважае", "Старшыня аблвыканкаму не прымае".

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Дзьмітрый Касьцюкевіч у лісьце паведамляе, што заяўка не адпавядае некалькім артыкулам закону аб масавых мерапрыемствах.

"Я сустрэў чыноўніцу з ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму, то яна мне жартам сказала, што велапрабег не дазволілі, бо раптам я павалюся. Таму я цяпер падумаю над нейкай такой акцыяй, каб надта паваліцца ня мог", — кажа Чарнавус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG