Грашовы перавод ад праваабаронцы Крысьціны Шацікавай зьняволенаму магілёўскай папраўчай калёніі № 15 Мікалаю Дзядку вярнуўся назад. У квітанцыі, паводле праваабаронцы, пазначана, што грошы вернутыя ў сувязі з адсутнасьцю атрымальніка.
Шацікава: «Я дасылала Мікалаю Дзядку 100 тысяч рублёў 26 верасьня. А сёньня мне прыйшла квітанцыя аб вяртаньні пераводу. У электронным талёне ў графе „службовая адзнака“ напісана: „Вяртаньне пераводу. Папраўчая калёнія № 15. У сувязі з адсутнасьцю (вызваленьнем) атрымальніка“. Што гэта азначае, я ня ведаю. Магчыма, яго перавялі з Магілёва ў іншае месца. Заўтра зьбіраюся наведаць адміністрацыю калёніі».
Мікалаю Дзядку далі 4,5 году ўзмоцненага рэжыму паводле справы аб нападзе на пасольства Расеі. Ён прызнаны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязьнем. Апошні раз Мікалай Дзядок тэлефанаваў з калёніі сваякам пры канцы мінулага тыдня. Ён паведаміў, што арыштанта гэтай калёніі, актывіста незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэакратыя» Яўгена Васьковіча этапавалі зь яе ў іншую турму.