У чацьвер 13 кастрычніка Гарадзкі суд Прагі мае разгледзець запыт афіцыйнага Менску аб выдачы экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча. У сакавіку сёлета Міхалевіч атрымаў у Чэхіі палітычны прытулак.
Вось што сёньня паведаміў палітык нашаму Радыё.
Радыё Свабода: Алесь, як была аргумэнтавана просьба пра вашу выдачу?
Міхалевіч: Мяне ўжо выклікалі ў чэскую пракуратуру, дзе мне дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі справы. Апрача стандартных матэрыялаў, што я зьяўляюся абвінавачаным па справе арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году, нічога новага там не зьявілася.
Выклікае цікавасьць сама фармулёўка ліста да чэскай пракуратуры з просьбай аб маёй выдачы. Напрыклад, там напісана, што пракуратура гарантуе, што ў адносінах да мяне "не будут применяться пытки и другие бесчеловечные формы обращения". Гэта дастаткова дзіўна, бо такія рэчы звычайна не гарантуюцца, Беларусь жа падпісала адпаведныя міжнародныя дамовы, і гэта само сабой павінна быць зразумела. Але сам факт таго, што яны пра гэта гавораць, сьведчыць, што тэма катаваньняў для іх важная і яны спрабуюць як бы загадзя апярэдзіць аргумэнты чэскага боку.
Другая фармулёўка, якая мяне як юрыста "парадавала", гэта гарантыя, што я "после отбытия наказания буду иметь возможность беспрепятственно покинуть территорию Республики Беларусь".
РС: А якое пакараньне, Вас жа яшчэ не асудзілі?
Міхалевіч: Сам факт таго, што я якраз яшчэ не асуджаны, у адносінах да мяне вядзецца сьледзтва, а яны ўжо гарантуюць мне адбыцьцё пакараньня – гэта не юрыдычны падыход. Я зьяўляюся абвінавачаным, яшчэ не было рашэньня суду.
РС: Вы цытуеце дакумэнты па-руску.
Міхалевіч: Так, яны былі напісаныя па-руску, у Чэхіі ўжо быў зроблены іх пераклад.
РС: Ці чакаеце Вы прысутнасьць на судзе афіцыйнага прадстаўніка беларускага боку?
Міхалевіч: Ня думаю, што там нехта будзе прысутнічаць. Я пайду са сваім адвакатам.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч, арыштаваны ў ноч пасьля выбараў, пакінуў турму КДБ пасьля таго, як пагадзіўся падпісаць дамову пра супрацоўніцтва з органамі. Пазьней ён публічна адмовіўся ад гэтага і заявіў пра катаваньні і іншы ціск. Міхалевіч тайна пакінуў Беларусь, а ў сакавіку сёлета атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Гэтымі днямі Міхалевіч браў удзел у праскім Форуме 2000. У прыватнасьці, ён выступаў у дыскусійнай сэкцыі, прысьвечанай Беларусі: “Гандаль правамі чалавека дзеля эканамічнай падтрымкі?”