Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International сёньня, у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, патрабуюць ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня. Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе ўсё яшчэ караюць сьмерцю.
«Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, якая цьвердзіць, што забівае людзей у імя справядлівасьці», - заявіла Роўзэн Райф, экспэрт Amnesty International у справе сьмяротнага пакараньня.
Ад 1991 году ў Беларусі магло быць пакарана сьмерцю каля 400 чалавек – рэальная лічба невядомая з-за сакрэтнасьці інфармацыі пра сьмяротныя пакараньні.
Пра выкананьне сьмяротнага пакараньня стрэлам у патыліцу вязьням звычайна паведамляюць непасрэдна перад гэтай працэдурай.
«Жорсткасьць кары сьмерцю не абмяжоўваецца самым момантам выкананьня пакараньня. Сем'ям пра выкананьне пакараньня не паведамляюць цэлыя тыдні і нават месяцы, целы пакараных не аддаюцца сем'ям, ім не паведамляецца месца пахаваньня іх блізкіх», - кажа Роўзэн Райф.
23 верасьня 2011 году сям'і асуджанага на сьмерць Андрэя Бурдыкі патэлефанавалі з Гарадзенскага абласнога суду і сказалі, што яны могуць прыйсьці ў ЗАГС па пасьведчаньне аб сьмерці сына.
28-гадовы Андрэй Бурдыка і яшчэ адзін чалавек былі асуджаныя на сьмерць 14 траўня 2010 году за забойства трох чалавек. Ходзяць чуткі, што абодва былі пакараныя сьмерцю ў сярэдзіне ліпеня сёлета. Сям'я другога пакаранага ўсё яшчэ чакае афіцыйнага пацьверджаньня.
Маці Бурдыкі Ніна Сямёнаўна хоча ведаць, дзе пахаваны яе сын, яна абышла ўсе могілкі пад Менскам, спадзеючыся знайсьці сынаву магілу.
Маці яшчэ аднаго асуджанага на сьмерць – Андрэя Жука – 19 сакавіка 2010 году паспрабавала перадаць сыну ў турму пасылку зь ежай. Турэмныя ўлады вярнулі пасылку, паведаміўшы, што ён быў «пераведзены ў іншае месца».
Ёй сказалі больш не шукаць свайго сына і чакаць афіцыйнага паведамленьня з суду. Раніцай 22 сакавіка 2010 году турэмная адміністрацыя паведаміла, што яе сын быў разам зь іншым вязьнем пакараны сьмерцю.
Маці расказала Amnesty International пра свой боль з прычыны таго, што яна ня ведае, дзе магіла сына. Яна таксама расказала, як маленькі Андрэеў сын стаіць моўчкі перад бацькавай фатаграфіяй. «Пра што ён цяпер думае, я ня ведаю», - кажа яна.
У 2010 годзе тысячы людзей былі пакараныя сьмерцю ў 23 краінах сьвету.
На канец 2010 году як найменей 17 800 чалавек ва ўсім сьвеце заставаліся асуджаныя на сьмерць і чакалі, калі ўлады ух заб'юць.
Эўразьвяз і Рада Эўропы просяць Беларусь абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў справах зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан і генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Ягланд выступілі 10 кастрычніка з сумеснай заявай з нагоды ўсясьветнага Дня супраць сьмяротнага пакараньня.
"Эўрапейскі Зьвяз і Рада Эўропы пацьвярджаюць агульную нязгоду з ужываньнем сьмяротнага пакараньня, а таксама свой абавязак дамагацца яго скасаваньня", — гаворыцца ў заяве.
"Мы лічым, што сьмяротнае пакараньне бесчалавечнае і становіць зьнявагу чалавечай годнасьці. Эўрапейскі досьвед навучыў нас, што сьмяротнае пакараньне не перашкаджае росту жорсткіх злачынстваў і не аднаўляе справядлівасьць у дачыненьні да іхніх ахвяраў. Любая юрыдычная памылка ва ўжываньні сьмяротнага пакараньня, ад якой не застрахаваная ніводная юрыдычная сыстэма, вядзе да незваротнай страты чалавечага жыцьця", — падкрэсьлілі кіраўнікі ЭЗ і Рады Эўропы.
У заяве асуджаецца ўжываньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, "адзінай краіне ў Эўропе, дзе яшчэ зьвяртаюцца да сьмяротнай кары".
"Мы настойліва просім Беларусь абвясьціць мараторый на ўжываньне сьмяротнага пакараньня ў пэрспэктыве поўнага скасаваньня", — заявілі Эштан і Ягланд.
Сьмяротнае пакараньне надалей ужываецца ў 58 краінах сьвету, перадае Інтэрфакс.
Сьмяротнае пакараньне ў люстры сацапытаньняў
У апытаньні, якое правёў у 2010 годзе Інфармацыйна-аналітычны цэнтар (ІАЦ) пры адміністрацыі прэзыдэнта, 79.5% рэспандэнтаў не падтрымалі выключэньне сьмяротнага пакараньня зь пераліку пакараньняў за ўчыненьне асабліва цяжкіх злачынстваў.
Яшчэ 7% лічылі, што вышэйшую меру пакараньня неабходна захаваць, але можна пры неабходнасьці накласьці на яе мараторый. Паводле ІАЦ, за адмену вышэйшай меры пакараньня выступалі толькі 4,5% насельніцтва краіны.
Лічба афіцыйнай сацыялёгіі істотна адрозьніваюцца ад дадзеных незалежных сацыёлягаў. Паводле апытаньня НІСЭПД, праведзенага ў верасьні 2009 году, супраць адмены сьмяротнага пакараньня выступае 48% грамадзян краіны, за адмену – 42% (апытаньне НІСЭПД). Паводле апытаньня лябараторыі НОВАК (сакавік 2010 году), супраць адмены сьмяротнага пакараньня выступае 48%, за адмену – 39%