Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Уладзімер Кацора трымае сухую галадоўку й чакае суду


Уладзімер Кацора
Уладзімер Кацора
У Цэнтральным судзе Гомелю 10 кастрычніка заплянаваны суд над грамадзкім актывістам, сябрам аргкамітэту Народнага сходу Ўладзімерам Кацора. У залятары ён другія суткі трымае сухую галадоўку.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які наведваў ізалятар, паведаміў, што ахоўнікі ўзялі для Кацоры толькі газэты й лекі. Ваду й сокі браць адмовіліся пацьведзілі, што Кацора галадае.

Уладзімека Кацору затрымалі 8 кастрычніка, калі ён кіраваўся на Народны сход. У міліцыі ў грамадзкага актывіста ўзялі тлумачэньні, чаму ягонае прозьвішча й тэлефон пазназаны ў запрашэньнях на Народны сход. Міліцыя й супрацоўнікі пракуратуры правялі дагляд аўтамашыны Кацоры – там ляжаў мэгафон.

Разам з Кацорам былі затрыманы старшыня гарадзкога аркамітэту Народнага сходу Васіль Палякоў і юрыст Леанід Судаленка. Іх адпусьцілі без складаньня пратаколу.

А супраць Кацоры склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне правілаў арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства. Праз тэлефон спадар Кацора паведаміў, што абвяшчае сухую галадоўку.

У Цэнтральным судзе таксама павінен адбыцца і суд над Уладзімерам Няпомняшчых, яшчэ адным сябрам гарадзкога аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу. Яго таксама вінаваць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Няпомняшчых затрымалі 7 кастрычніка, калі ён зьбіраўся расклейваць налепкі пра Народны сход у мікрараёне “Стары аэрадром”. У ізалятары Уладзімер Няпомняшчых знаходзіцца трэція суткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG