Намесьнік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз патлумачыў, чаму папраўкі ў закон пра масавыя мерапрыемствы ППНС прымала без журналістаў. "Гэта права Палаты праводзіць паседжаньні ў закрытым і адкрытым рэжымах", - заявіў Глаз.
Анатоль Глаз пералічыў асноўныя зьмены:
"Такія чынам, усялякія флэшмобы прыраўніваюцца да пікетаваньня", - адзначыў Глаз.
"Мы выключылі з законапраекту словы бязьдзеяеньне і дзеяньне, замянілі словам "деяние", - паведаміў Глаз.
Дэпутат таксама нагадаў, што наступным зьмены ў закон разгледзіць Савет Рэспублікі, далей - Канстытуцыйны суд, юрыдычнае ўпраўленьне Адміністрацыі прэзыдэнта. Пасьля закон падпісвае кіраўнік дзяржавы. Папраўкі пачнуць дзейнічаць праз 10 дзён ад моманту падпісаньня.
4 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Пасяджэньне, на якім абмяркоўваўся праект закону, прайшло ў другой палове дня ў адсутнасьць журналістаў.
Унясеньне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах Міністэрства ўнутраных справаў ініцыявала летам, калі па ўсёй Беларусі штотыдзень праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзянаў, нязгодных з палітыкай кіраўніцтва краіны. У першапачатковым варыянце законапраект прыраўноўваў да пікетаваньня нават бязьдзейнасьць, арганізаванае, у тым ліку праз інтэрнэт, для публічнага выказваньня сваіх поглядаў.
Анатоль Глаз пералічыў асноўныя зьмены:
- забараняюцца несанкцыянаваныя сходы грамадзянаў, заклік да якіх ідзе ў тым ліку і праз інтэрнэт;
- арганізатары акцыя ня маюць права абвяшчаць пра іх, пакуль улады не дазволілі акцыю;
- арганізатарам акцыі ня можа быць асоба, якія якая раней ладзіла такія акцыі і цягам году атрымала папярэджаньне ад уладаў;
- дапоўнены сьпіс месцаў, дзе забаронена праводзіць масавыя меправыемтсваў. Дадаўся пункт "Меней за 100 мэтраў ад агульнаадукацыйных установаў".