«Пра хвалю бандыцкіх нападаў» — пад такім назовам 3 кастрычніка ў Менску апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Валер Ухналёў і Вацлаў Арэшка правядуць прэс-канфэрэнцыю.
Уначы 30 верасьня ў Валожынскім раёне на трасе «Вільня-Менск» быў учынены разбойны напад на машыну, у якой ехалі Ўхналёў і Арэшка з дачкой. Спачатку іх спыніў чалавек у форме супрацоўніка дарожна-патрульнай службы. Калі спадар Ухналёў выйшаў з машыны для праверкі дакумэнтаў, раптам зьявілася група невядомых у масках, якія абрабавалі тых, хто знаходзіўся ў аўтамабілі. Невядомыя скралі рэчы, грошы, дакумэнты. Дзейнічалі яны брутальна, паведамілі арганізатары прэс-канфэрэнцыі.
1 кастрычніка невядомыя ў цывільным напалі на старшыню АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому, калі ён вярнуўся з Варшавы.